Вучыцца, каб дзейнічаць
Пра праект:
Тэрміны: 01.02.2016 – 31.01.2019
Бюджэт: 838 606.08 €, унёсак ЕС – 631 019.08 €
Арганізацыя-выканаўца: Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – праз Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства Deutscher Volkshochschul-Verband e.V. (ФРГ) у РБ)
Геаграфія: Рэспубліка Беларусь, Германія
Апісанне
Для многіх беларусаў працэс адукацыі завяршаецца разам са сканчэннем каледжа або ўніверсітэта. Аднак ва ўсім свеце сёння набірае папулярнасць дадатковая адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця. Пасля таго як у 2011 годзе ў Беларусі ўступіў у сілу адукацыйны кодэкс, тэрмін “дадатковая адукацыя дарослых” стаў разумецца шырэй – сёння пад ім маецца на ўвазе не толькі павышэнне кваліфікацыі, але і любое арганізаванае навучанне, у тым ліку – нефармальнае.
Мэты і задачы: Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць” распрацаваны ў рамках тэматычнай праграмы Еўрасаюза “Еўрапейскі інструмент суседства” і дапамагае беларусам рэалізаваць сваё права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця. Яго мэта – пашырыць магчымасці дадатковай адукацыі за кошт развіцця рэсурсаў грамадскіх аб’яднанняў і мясцовых ініцыятыў у рэгіёнах, стварэння сеткі недзяржаўных арганізацый і іх узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады.
Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта трэнеры-кансультанты ў сферы адукацыі дарослых з усіх рэгіёнаў Беларусі пройдуць навучанне ў “Школе адукатараў”. “Школа менеджараў” прадугледжвае цыкл семінараў для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай і грамадзянскай адукацыі. У “Школе для пачаткоўцаў” могуць прайсці навучанне прадстаўнікі мясцовых ініцыятыў.
Улетку 2016 года ў Гомелі, Віцебску і Гродне адкрыюцца рэсурсные цэнтры дадатковай адукацыі. На іх базе будуць праводзіцца сустрэчы актывістаў грамадскіх аб’яднанняў, кансультацыі для мясцовых устаноў сферы дадатковай адукацыі і грамадзянскіх ініцыятыў, рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы для ўразлівых груп насельніцтва.
У другой палове 2017 года для найлепшых выпускнікоў “Школы адукатараў” будзе арганізавана стажыроўка ў Народным універсітэце горада Кам (Германія). Удзельнікі праграмы змогуць атрымаць досвед трэнерскай працы, пазнаёміцца з еўрапейскімі і міжнароднымі практыкамі і тэндэнцыямі ў сферы нефармальнай адукацыі.
Праводзіцца падрыхтоўка да VI Фестывалю нефармальнай адукацыі, які адбудзецца 7–9 ліпеня 2016 года ў Мінску. Мяркуецца, што форум збярэ больш за 200 удзельнікаў – вядучых беларускіх і замежных спецыялістаў у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі. У рамках фестывалю плануецца абвясціць аб стварэнні грамадскай рады, у якую ўвойдуць прадстаўнікі сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых. Рада будзе аказваць кансультацыйныя паслугі і зоймецца распрацоўкай кірункаў дзейнасці ў дадзенай сферы.
Кантакты:
Беціна Бранд, менеджар праекта
+ 49 228 9756962, brand@dvv-international.de
Іна Краўчонак, менеджар праекта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
+375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97, kravchonok@dvv-international.by
Спасылка ў інтэрнэце:
http://www.dvv-international.org.ua/be/belarus/praekty/2017/praekt-vuchycca-kab-dzeinichac/
Дакументы: