Знішчэнне боепрыпасаў серыі ПФМ-1 у Рэспубліцы Беларусь

Пра праект:

Тэрміны: 8/02/2011 – 08/03/2018

Бюджэт: 3 900 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Expal Easter Europe FLLC subsidiary of Expal Systems S.A. (Іспанія)

Геаграфія: Рэчыца (Гомельская вобласць)

Апісанне

Проціпяхотныя міны адносяцца да найбольш небяспечных сродкаў паражэння. У 2003 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі аб забароне на прымяненне, накапленне запасаў, вытворчасць і перадачу проціпяхотных мін і аб іх знішчэнні (інакш вядомай як Атаўскі дагавор), а 1 сакавіка 2004 года – ратыфікавала яе.

Мэты і задачы праекта: Знішчыць усе запасы проціпяхотных фугасных мін ПФМ-1 і ПФМ-1S (прыблізна 3 400 000 адзінак боепрыпасаў).

Прамежкавыя вынікі: На тэрыторыі 2271-й базы інжынерных боепрыпасаў у Рэчыцы пабудаваны цэнтр утылізацыі проціпяхотных мін, дзе яны знішчаюцца з выкарыстаннем тэхналогіі так званай халоднай дэтанацыі (знішчэнне пры дапамозе зарадаў у таўстасценнай бранякамеры). Далей цвёрдыя адкіды і газы перапрацоўваюцца да бяспечнага стану, які дазваляе працягнуць іх утылізацыю на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў. К лютаму 2016 года знішчана парадку 2 200 000 адзінак мін.

Кантакты: Хаўер Гансалес Куеста, кіраўнік праекта

+34609277297, jcuesta@expal.biz

Сайт праекта: www.expal.biz

Дакументы:

attach.png Прэс-кіт Expal

attach.png Demilitarization experts