Зніжэнне негатыўнага ўздзеяння чужародных інвазійных відаў раслін на экасістэмы і дабрабыт людзей у памежным літоўска-беларускім рэгіёне (Чужародныя інвазійныя віды раслін)
Пра праект:
Бюджэт: Агульны бюджэт праекта 314 691,32 €, унёсак ЕС – 283 222,18 €
Арганізацыя-выканаўца: Грамадская арганізацыя «Фонд прыроднай спадчыны» (Літва)
Партнёры: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Адміністрацыя Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага райвыканкама, Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры» (Беларусь); Адміністрацыя самакіравання Варэнскага раёна, адміністрацыя Дзукійскага нацыянальнага Парку і запаведніка «Чяпкяляй» (Літва)
Геаграфія: Гродзенскі, Шчучынскі раёны (Беларусь), Алітускі і Вільнюскі паветы (Літва)
Апісанне
Укараненне (інвазія) агрэсіўных чужародных відаў з’яўляецца ў цяперашні час глабальнай экалагічнай і сацыяльна-эканамічнай праблемай у свеце. Інвазійныя віды выцясняюць мясцовыя віды раслін і жывёл, трансфармуюць і знішчаюць мясцовыя экасістэмы, наносяць значную эканамічную шкоду і ўяўляюць небяспеку для здароўя людзей. Распрацоўка захадаў па прадухіленні біялагічных інвазій, змякчэнні іх наступстваў і маніторынг з’яўляюцца абавязкам усіх краін, уключаючы Літву і Беларусь, якія падпісалі ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра Канвенцыю аб біялагічнай разнастайнасці. Эфектыўныя дадзеныя захады толькі пры міжнародным супрацоўніцтве, бо інвазійныя віды не ведаюць дзяржаўных межаў.Мэты і задачы: Павысіць эфектыўнасць органаў улады, прыродаахоўных арганізацый і насельніцтва ў кантролі распаўсюджвання чужародных агрэсіўных відаў раслін.
Вынікі: У перыяд з мая па жнівень 2019 удзельнікі праекта правялі татальную інвентарызацыю васьмі найбольш небяспечных відаў раслін беларуска-літоўскага памежжа.
Створаная база звестак ГІС і на яе аснове падрыхтаваная лічбавая карта распаўсюду чужародных інвазіўных відаў раслін на мадэльнай тэрыторыі, падрыхтаваная справаздача пра разнастайнасць, распаўсюд і ацэнку чужародных інвазіўных відаў раслін на мадэльнай тэрыторыі, адпрацаваныя методыкі па змяншэнні колькасці гэтых небяспечных відаў.
Удзельнікі праекта таксама стварылі спецыяльную інтэрнэт-анкету, прызначаную для збора жыхарамі памежных раёнаў звестак пра распаўсюд 20 чужародных небяспечных відаў раслін. Распрацаваная Сумесная стратэгія і План дзеянняў па папярэджанню далейшага распаўсюду небяспечных раслін, а таксама зацверджаны абноўлены спіс інвазіўных чужародных відаў дзікіх жывёлаў і раслін, чый распаўсюд і лік падлягаюць рэгуляванню.
У выніку было падпісанае пагадненне аб партнёрстве паміж муніцыпалітэтамі Варэна (Літва) і Гродна, што забяспечвае далейшую супрацу і пасля рэалізацыі праекта.
Кантакты: Алег Созінаў, загадчык кафедры батанікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, менеджар праекта
+375 29 783 20 66, o.sozinov@grsu.by
Дакументы:
Буклеты праекта:
-
Инвазивные виды растений белорусско-литовского пограничья = Invaziniai augalai Baltarusijos ir Lietuvos pasienio regione / З. Гуджинскас [и др.]. – Гродно : ЮрСаПринт, 2020. – 80 с., 1экз. (Скачаць)
-
Запрашаем вас пазначыць на карце знойдзеныя чужародныя інвазіўныя віды раслін! Анкету можна запоўніць тут: https://arcg.is/0Drb1u
-
Вэб-карта сабраных мясцовым насельніцтвам звестак пра інвазіўныя расліны
-
Карта распаўсюду інвазіўных відаў раслін у беларуска-літоўскім памежжы
-
Інструкцыя па працы з інтэрактыўнай онлайн-картай інвазіўных раслін беларуска-літоўскага памежжа
-
Метадычныя падыходы да інвентарызацыі інвазіўных відаў раслін
-
Атлас інвазіўных відаў раслін, што падлягаюць картаграфаванню па праекце ENI-LLB-1-207
Відэа:
-
Чужародныя агрэсіўныя віды раслін беларуска-літоўскага памежжа: даследванні на карысць прыродзе і людзям (на рускай мове)
-
Інвазіўныя віды раслін на тэрыторыі Варэнскага раёну і нацыянальнага парку Дзукія. Літва
-
Чужародныя інвазіўныя віды раслін: міжнароднае супрацоўніцтва Беларусі і Літвы
Спасылкі:
Старонка праекта на сайце Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы
Праект у СМІ:
https://nastgaz.by/barshcheunik-sumnik-i-shalyony-agurok/
http://www.tvgrodno.by/video/v-obektive-naturalista-invazivnye-rasteniya-14-08-2019.html
Проста раніца. Госць - Алег Созінаў. 05.11.2019