Вольны доступ да медыцынскіх паслуг у трансгранічным рэгіёне
Пра праект:
Тэрміны рэалізацыі: 01.07.2019 – 31.08.2021
Бюджэт: 857 359,62 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца» (Беларусь), Незалежны дзяржаўны цэнтр аховы здароўя ў Ласіцах (Польшча)
Геаграфія: Жабінкаўскі, Брэсцкі раёны, г. Брэст (Беларусь), Мазавецкае ваяводства, Ласіцкі павет, г. Ласіцы (Польшча)
Бюджэт: 857 359,62 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Установа аховы здароўя «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца» (Беларусь), Незалежны дзяржаўны цэнтр аховы здароўя ў Ласіцах (Польшча)
Геаграфія: Жабінкаўскі, Брэсцкі раёны, г. Брэст (Беларусь), Мазавецкае ваяводства, Ласіцкі павет, г. Ласіцы (Польшча)
Апісанне
У Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы ў аварыйным стане знаходзіцца сістэма генеравання і размеркавання кіслароду. Ад яе залежыць праца аддзяленняў рэанімацыі, выходжвання нованароджаных, аперацыйныя блокі. Таксама бальніца на базе рэанімацыі аказвае паліятыўную дапамогу (для невылечных хворых), аднак стацыянарныя паліятыўныя палаты з-за недахопу рэсурсаў не былі вылучаныя. Мадэрнізацыя кіслароднай станцыі і сістэмы размеркавання медыцынскіх газаў створыць умовы для далейшага абсталявання бальніцы новым медыцынскім абсталяваннем і пашырэння спектру паслуг.Мэты і задачы: Мэта праекта – пашырыць доступ да медыцынскай дапамогі і павысіць якасць медыцынскіх паслуг для насельніцтва беларуска-польскага памежжа.
Задачы праекта: умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і кваліфікацыі медыцынскага персаналу для пашырэння спектру паслуг; развіццё сістэмы валанцёрства і падтрымкі сваякоў у аддзяленнях паліятыўнай дапамогі; укараненне сучасных метадаў прапаганды здаровага ладу жыцця як важнага інструмента зніжэння агульнага ўзроўню захворвання.
Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта прадугледжана мадэрнізацыя сістэмы размеркавання кіслароду, капітальны рамонт памяшкання пад кіслародную станцыю, закупка неабходнага абсталявання для функцыянавання кіслароднай станцыі ў Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы, а таксама закупка абсталявання для якаснай дыягностыкі захворванняў, звязаных з наватворамі і хваробамі сэрца для павятовай бальніцы ў Ласіцах ( РП).
Праектам прадугледжаны стажыроўкі беларускіх лекараў у Польшчу і азнаямленчыя візіты польскіх медыкаў у Беларусь. Гэта дазволіць лекарам падзяліцца сваімі ведамі, пераняць досвед калег і павысіць узровень кваліфікацыі медыцынскага персаналу.
З мэтай далейшага развіцця ў дзіцячай бальніцы паліятыўнай дапамогі прадугледжана аснашчэнне ў рамках праекта 5 новых стацыянарных месцаў спецыяльным медыцынскім абсталяваннем. У дадзеную дзейнасць будуць уцягнутыя сваякі хворых дзяцей, валанцёры, псіхолагі і іншыя спецыялісты. Таксама арганізаваны клуб, дзе сваякі хворых дзяцей змогуць камунікаваць адзін з адным, дзяліцца досведам і атрымліваць псіхалагічную дапамогу.
Кантакты: Аляксандр Панько, каардынатар праекта
+375 29 529 86 42, adpanko24@gmail.com
Спасылкі:
Старонка праекта на сайце дзіцячай бальніцы ў Брэсце: http://bdob.by/
Старонка праекта на сайце павятовай бальніцы ў Ласіцах: http://www.spzozlosice.pl/dla-pacjenta/577-oficjalne-rozpoczcie-projektu
СМІ аб праекце: https://powiat.losice.pl/index.php?id=13&items=5144