Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва моладзі і творчых калектываў Польшчы і Беларусі

Пра праект:

Тэрміны рэалізацыі: 01.07.2019 – 30.06.2021

Бюджэт: 2 375 000,00 еўра

Арганізацыі-выканаўцы: Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама (Беларусь), Адміністрацыя гміны Пухачуў Люблінскага ваяводства (Польшча)

Геаграфія: Ляхавіцкі раён (Беларусь), гміна Пухачуў (Польшча)

Апісанне

Асноўныя праблемы ў рэгіёнах, ахопленых праектам, уключаюць недастатковае выкарыстанне свайго гістарычнага патэнцыялу і культурнай спадчыны. Так, у Грушаўцы (Ляхавіцкі раён) у цяперашні час знаходзіцца ў занядбаным стане і паступова руйнуецца сядзіба Рэйтанаў, нягледзячы на сваё ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дом сядзібы штогод наведвае каля 1000 турыстаў з Польшчы. Але з-за наяўных унутраных разбурэнняў дадзены аб’ект прызнаны непрыдатным для наведвання турыстамі (яго можна разглядаць толькі звонку). Сядзіба Лахертаў у гміне Пухачуў таксама не даступная для наведвання турыстамі і ў дадзены момант не валодае турыстычнай прывабнасцю.

У выніку рэалізацыі праекта турысты з Польшчы і Беларусі атрымаюць магчымасць даведацца аб мясцовай і трансгранічнай культурнай спадчыне і атрымаюць доступ да прывабных культурна-гістарычных аб’ектаў.

Мэты і задачы: Мэта праекта – паляпшэнне выкарыстання патэнцыялу культурнай спадчыны гміны Пухачуў і Ляхавіцкага раёна для развіцця трансгранічнага турызму.

Задачы праекта: павялічыць доступ турыстаў і мясцовага насельніцтва да каштоўнай культурнай спадчыны ў названых рэгіёнах; павысіць патэнцыял унікальнай культурнай спадчыны рэгіёнаў.

Прамежкавыя вынікі: Рэалізацыя праекта дасць магчымасць узмацніць дасведчанасць грамадскасці на прадмет агульнай гісторыі Польшчы і Беларусі. Гэта прывядзе да павелічэння колькасці турыстаў і будзе спрыяць развіццю турыстычнага сектара, а таксама эканамічнаму развіццю абодвух рэгіёнаў.

У ходзе выканання праекта таксама запланавана культурная дзейнасць, накіраваная на супрацоўніцтва моладзевых і творчых калектываў суседніх краін (сустрэчы творчых калектываў, выставы ў музеях на тэму агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны).

У верасні 2019 года прайшла першая з беларускага боку канферэнцыя «Гісторыя аднаго маёнтка», дзе былі прадстаўлены даклады:

- Помнік архітэктуры XIX–XX стст. Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Рэстаўрацыя, кансервацыя і прыстасаванне;
- Літоўская sarmatia – культурна-бытавыя аспекты. Рэканструкцыя гістарычнага касцюма;
- Прэзентацыя фотаальбома аб палацава-паркавым ансамблі в. Грушаўка.

Кантакты: Дзмітрый Макарук, дырэктар ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк», каардынатар праекта

+375 29 728 86 27, fyordmdg@gmail.com

Спасылкі:

Фотарэпартаж з навуковай канферэнцыі «Гісторыя аднаго маёнтку», газета «Ляхавіцкі веснік»