Ахова навакольнага асяроддзя міжнародных рачных басейнаў (EPIRB)

Пра праект:

Тэрміны: 30.01.2012 – 29.10.2016

Бюджэт: 7 562 600 € (для ўсіх краін)

Арганізацыя-выканаўца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Беларусь, Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна

Апісанне

Дзяржавы сумесна забяспечваюць экалагічную бяспеку трансгранічных рэк, якія працякаюць па іх тэрыторыі. Гэты рэгіянальны праект скіраваны на паляпшэнне экалогіі Чарнаморскага басейна, да якога адносяцца многія рэкі Беларусі.

Мэты і задачы: Палепшыць якасць вады ў трансгранічных рачных басейнах пашыранага Чарнаморскага рэгіёна і Беларусі, а таксама распрацаваць планы кіравання імі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Рамачнай дырэктывы Еўрапейскага саюза па вадзе. Зрабіць дадзеныя па экалагічным і хімічным стане рачных басейнаў больш даступнымі і якаснымі.

Прамежкавыя вынікі: У маі 2014 года быў прадстаўлены аналіз рызыкі забруджвання і нагрузак на водныя басейны Беларусі. У ім паказваліся парушэнні бесперапыннасці плыні і адсутнасць рыбапрапускных каналаў.

Таксама быў падрыхтаваны план кіравання рачнымі басейнамі Беларусі (на прыкладзе пілотнага басейна верхняга Дняпра), адпаведны патрабаванням Рамачнай дырэктывы Еўрапейскага саюза па вадзе.

Распрацаваныя тэхнічныя рэгламенты, якія дапамогуць зрабіць больш эфектыўным і рэгулярным лабараторны маніторынг стану якасці вады.

Кантакты: 

Аляксандр Станкевіч, эксперт па кіраванню воднымі рэсурсамі
+375 44 555 1413, aps_stankevich@mail.ru

 Цімаці Цёрнер, кіраўнік каманды праекта
trturner@btinternet.comtim.turner@blacksea-riverbasins.net
+44 01242 576461; +380 95 386 7608

 Івеліна Дзілоўска, менеджар праекта
+359 2 448 64 72, + 359 2 448 64 70, +359 887 083 862
ivelina.dilovska@humandynamics.org

Дакументы:
attach.png Аналіз нагрузак і ўздзеяння на водныя аб’екты
attach.png План кіравання рачным басейнам Дняпра

Спасылкі ў інтэрнэце: http://blacksea-riverbasins.net/ru