Прырода важная для ўсіх. Умацаванне аховы прыроды праз развіццё лідарства і ўдзел мясцовага насельніцтва ў працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні

Пра праект:

Тэрміны: 09.07.2014 – 31.08.2016

Бюджэт: 207 846 €

Арганізацыя-выканаўца: Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Геаграфія: Гронава (Магілёўская вобласць), Казьяны (Віцебская вобласць), пойма ракі Сож (Гомельская вобласць), пойма ракі Лясная (Брэсцкая вобласць), балота Спораўскае (Брэсцкая вобласць), Налібоцкая пушча (Гродзенская вобласць), Выганашчанскія балоты (Брэсцкая вобласць), Сярэдняя Прыпяць (Брэсцкая і Гомельская вобласці), Ельня (верхавое балота, Віцебская вобласць), балота Званец (Брэсцкая вобласць).

Апісанне

У Беларусі вызначана 51 тэрыторыя важная для птушак (ТВП). Гэта куткі дзікай прыроды, унікальныя экасістэмы, якія сталі домам для соцень відаў птушак. Захаваць іх – значыць захаваць біялагічную разнастайнасць краіны.

Мэты і задачы праекта: Стварэнне і развіццё сеткі захавальнікаў тэрыторый важных для птушак – валанцёрскага экалагічнага руху сярод мясцовых жыхароў.

Прамежкавыя вынікі: Наладжаная работа сеткі захавальнікаў на дзесяці ТВП. 111 валанцёраў сочаць за сітуацыяй на падкантрольных тэрыторыях, паведамляючы аб магчымых пагрозах для прыроды. У рамках праекта валанцёры атрымалі неабходнае для маніторынгу абсталяванне – вызначальнікі раслін і жывёл, біноклі, GPS-навігатары, падзорныя трубы.

Разам са спецыялістамі-арнітолагамі захавальнікі правялі ўлік птушак на дзесяці ТВП, выявілі магчымыя пагрозы і вызначылі шляхі захавання тэрыторый. Адноўлены месцы гнездавання водна-балотных птушак у заказніках “Сярэдняя Прыпяць” і “Спораўскае”. Падчас трох летніх палявых лагераў і экспедыцый больш за 20 га паплавоў расчышчаны ад хмызняку – гэта пашырыла тэрыторыю для гнездавання кулікоў. У дапамогу захавальнікаў падрыхтаваны і выдадзены каталог “Тэрыторыі важныя для птушак у Беларусі”, у якім падрабязна апісаны як ужо існыя ТВП, так і дзве патэнцыйныя.

Кантакты:

Максім Нямчынаў, менеджар праекта

+ 375 17 369 76 13, nemtchinov@ptushki.org

Сайт праекта: http://www.ptushki.org/whatwedo/projects/nature_matters_to_everyone.html

Дакументы:

attach.png Інфармацыйны бюлетэнь №1(56) 2015 г.

attach.png Інфармацыйны бюлетэнь №2(57) 2015 г.

attach.png Інфармацыйны бюлетень №1(58) 2016 г.

attach.png Тэрыторыі, важныя для птушак, у Беларусі