Праграма па прадухіленні прыродных і тэхнагенных катастроф, гатоўнасці да іх і рэагаванні на іх у краінах Усходняга партнёрства (PPRD East 2)

Пра праект:

Тэрміны: 01.12.2014 – 30.11.2018

Бюджэт: 5 500 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Кансорцыум па рэалізацыі праграмы PPRD East 2 – MWH, Дацкае агенцтва па надзвычайных сітуацыях (DEMA), Фінскі крызісны цэнтр (CMC-Фінляндыя), Даследчы фонд CIMA (Італія) і Аўстрыйскі Чырвоны Крыж.

Геаграфія: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна


Апісанне

Праграма накіраваная на ўмацаванне патэнцыялу грамадзянскай абароны у шасці краінах Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь. Яе рэалізацыя дазволіць павысіць эфектыўнасць кіравання рызыкамі на нацыянальным узроўні, а таксама павялічыць узровень абароненасці насельніцтва ад магчымых негатыўных наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф. Важнай часткай Праграмы з’яўляецца ўмацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў дзяржавах-удзельніцах і ўзаемадзеяння з Механізмам грамадзянскай абароны ЕС.

Мэты і задачы: Садзейнічаць міру, стабільнасці, бяспецы і росквіту ў краінах Усходняга партнёрства. Спрыяць абароне насельніцтва, навакольнага асяроддзя і культурнай спадчыны рэгіёна. Павысіць узровень гатоўнасці краін да аператыўнага рэагавання на тэхнагенныя катастрофы і бедствы, выкліканыя прыроднымі фактарамі.

Прамежкавыя вынікі: У рамках Праграмы краінам Усходняга партнёрства прапаноўваецца мэтавая дапамога для павышэння заканадаўчага, адміністрацыйнага і аператыўнага патэнцыялу ў галіне грамадзянскай абароны і кіравання рызыкамі катастроф.

Для ўсіх дзяржаў-удзельніц распрацаваныя рэкамендацыі па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, прывядзенні яго ў адпаведнасць з нарматыўна-прававой базай і перадавым досведам краін ЕС. Такім чынам, кожная з шасці краін атрымала сваю дарожную карту з пералікам канкрэтных захадаў у такіх сферах, як ацэнка рызык катастроф і кіраванне імі; збор і апрацоўка дадзеных пра страты ў выніку бедстваў; уключэнне ў дзяржбюджэт выдаткаў для змяншэння такіх рызык; валанцёрская праца па інфармаванні насельніцтва аб катастрофах.

Створаны электронны рэгіянальны атлас рызык (ERRA) — база дадзеных у інтэрнэце —для маніторынгу небяспечных фактараў і ацэнкі інфармацыі пра рызыку катастроф у канкрэтных краінах, а таксама на рэгіянальным узроўні.

Спецыялісты з краін Усходняга партнёрства азнаёміліся з працай Еўрапейскага механізму грамадзянскай абароны. На працягу апошніх двух гадоў 141 прадстаўнік з Беларусі, у тым ліку 79 супрацоўнікаў МНС, узялі ўдзел у 25 мерапрыемствах праграмы.

У верасні 2017 года плануецца правесці поўнамаштабныя вучэнні EU MOLDEX з удзелам брыгад ратавальнікаў з краін Усходняга партнёрства і ЕС.

Кантакты: 

Сяргей Анагносці, кіраўнік групы Праграма PPRD East, 2-і этап

+380 44 253 2343, +380 95 242 1640, sergej.anagnosti@pprdeast2.eu

Дакументы: Праект Профіля Краіны БЕЛАРУСЬ

Спасылкі ў інтэрнэце: http://pprdeast2.eu/en/