Развіццё “Кастрычніцкага эканамічнага форуму” – пляцоўкі для адкрытага дыялогу аб магчымых кірунках эканамічных рэформаў для Беларусі – для больш эфектыўнага і ўцягнутага грамадзянскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым узроўнях
Пра праект:
Тэрміны: 01.09.2016 – 29.02.2020
Бюджэт: 547 447.59 €, унёсак ЕС – 492 648.65 €
Арганізацыя-выканаўца: Даследчыцкі цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту (ІПМ) сумесна з Асацыяцыяй еўрапейскага бізнесу
Геаграфія: Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Брэст, Гродна
Апісанне
Сучасныя эканамічныя выклікі павышаюць актуальнасць дыялогу ўлад, бізнесу і грамадзянскай супольнасці на тэму ўстойлівага развіцця краіны. Зрабіць такі дыялог рэгулярным і канструктыўным закліканая адкрытая платформа Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF). Канцэпцыя KEF: рэформы становяцца больш рэальнымі, калі пра іх гавораць адкрыта.Мэты і задачы: Спрыяць таму, каб эканоміка Беларусі была эфектыўнай, эканамічная палітыка дзяржавы – адказнай, а будучыня – прывабнай для грамадзян.
Задзейнічаць інтэлектуальны патэнцыял грамадзянскай супольнасці пры прыняцці важных эканамічных рашэнняў на мясцовым і нацыянальным узроўнях.
Зрабіць дыялог улады, бізнесу і няўрадавых арганізацый максімальна адкрытым і выніковым.
Вынікі праекта: «Кастрычніцкі эканамічны форум» дапамагае ўсталяваць трывалую сувязь паміж органамі ўлады, бізнесам і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў інтарэсах развіцця беларускай эканомікі.
Для забеспячэння эфектыўнай работы Кастрычніцкага эканамічнага форуму неабходнымі матэрыяламі каманда праекта правяла шэраг папярэдніх даследаванняў:
- «Як зрабіць беларускую рабочую сілу канкурэнтаздольнай: праблемы і задачы, якія стаяць перад сістэмай сярэдняй адукацыі»;
- «Маніторынг беднасці і сацыяльнай уразлівасці»;
- «Як рэфармаваць сістэму сацыяльнай абароны Беларусі: палітычныя наступствы пазіцыі беларускага насельніцтва»;
- «Агляд беларускіх рызык»;
- «Рэгіянальная канкурэнтаздольнасць»;
- «Разуменне беларускага грамадства: якія каштоўнасці павышаюць эканамічнае развіццё і якія каштоўнасці абмяжоўваюць яго».
У 2016-2019 гадах былі арганізаваныя чатыры штогадовыя канферэнцыі KEF у Мінску:
1. KEF-2016: «Рэформы да залучальнага росту», 3-4 лістапада 2016 года, г. Мінск.
2. KEF-2017: «Асновы будучыні», 2-3 лістапада 2017 года, г. Мінск.
3. KEF-2018: «Беларусь у дзіўным новым свеце», 5-6 лістапада 2018 года, г. Мінск.
4. KEF-2019: «Нябачная рука Левіяфана», 1-2 лістапада 2019 года, г. Мінск.
Удзельнікі форуму комплексна абмеркавалі прыярытэты, перавагі і рызыкі беларускай эканомікі для прыняцця важных рашэнняў.
У рамках праекта было праведзена даследаванне «Канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў Беларусі», якое паклала пачатак рэгіянальным мерапрыемствам у рамках KEF для прыцягнення зацікаўленых груп у абмеркаванне ідэй і праблем рэгіёнаў. Усяго праведзена пятнаццаць рэгіянальных канферэнцый KEF (па тры ў кожным абласным цэнтры ў 2017, 2018 і 2019 гадах).
Вынікі даследаванняў і праграмныя дакументы ў рамках акцыі шырока распаўсюджваюцца на сайце kef.by, у сродках масавай інфармацыі і ў ходзе звязаных з KEF мерапрыемстваў.
Сфарміравана шырокая база кантактаў усіх зацікаўленых бакоў-удзельнікаў праекта ў рэгіёнах, назапашаны значны досвед супрацоўніцтва з імі.
Кантакты: Алена Грушэцкая, каардынатар праектаў
+375 17 210 01 05, +375 29 677 91 64, egrushetskaya@research.by
Спасылка ў інтэрнэце: http://kef.research.by/