Водная ініцыятыва Еўрапейскага саюза плюс для краін Усходняга партнёрства
Пра праект:
Тэрміны: 01.04.2016 – 31.08.2020
Бюджэт: Агульны бюджэт праекта для шасці краін стран (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) складае 24.601.815€, унёсак ЕС — 24.601.815€
Арганізацыя-выканаўца: Выканаўцы праекта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), Еўрапейская эканамічная камісія ААН, Кансорцыум краін ЕС у складзе: Аўстрыйскае Агенцтва па навакольным асяроддзі (Аўстрыя), Міжнародны офіс вады (Францыя)
Геаграфія: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна
Апісанне
Вада − найважнейшы рэсурс і ключавы фактар устойлівага развіцця краін Усходняга партнёрства ЕС: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. У той жа час для водных аб’ектаў рэгіёна актуальная праблема забруджвання прамысловымі сцёкамі і адходамі сельскай гаспадаркі. Ахоп насельніцтва паслугамі водазабеспячэння ў цэлым дастаткова высокі, але іх якасць далёка не заўсёды здавальняючая. Адной з прыярытэтных задач Воднай стратэгіі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года з’яўляецца рэалізацыя басейнавага прынцыпу кіравання воднымі рэсурсамі, а таксама абарона ад забруджвання паверхневых і падземных вод. Дадзены праект накіраваны на вырашэнне задач, якія стаяць перад краінамі ў воднай сферы.
Мэты і задачы: Удасканальваць кіраванне воднымі рэсурсамі ў краінах Усходняга партнёрства, асабліва ў дачыненні да трансгранічных рэк. Зблізіць водную палітыку і стратэгіі краін Усходняга партнёрства з Воднай рамачнай дырэктывай ЕС, шматбаковымі прыродаахоўнымі пагадненнямі і прынцыпамі інтэграванага кіравання воднымі рэсурсамі.
Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта будзе распрацаваны план кіравання для аднаго з пяці асноўных рачных басейнаў Беларусі − басейна ракі Прыпяць, а таксама будзе праведзеная дапрацоўка плана кіравання рачным басейнам Дняпра ў частцы яго набліжэння да крытэрыяў Воднай рамачнай дырэктывы ЕС. Асаблівая ўвага будзе надавацца развіццю механізмаў уключэння зацікаўленых бакоў і водакарыстальнікаў у працэсы падрыхтоўкі і рэалізацыі басейнавага планаў і праграмы захадаў. За кошт паставак абсталявання і навучання супрацоўнікаў лабараторый плануецца ўдасканаліць маніторынг паверхневых і падземных вод. Мяркуецца стварыць устойлівы механізм навучання персаналу, задзейнічанага ў гэтай сферы, а таксама ўдасканаліць працэсы кіравання дадзенымі і інфармацыяй, сістэматычна аналізаваць працэс выканання праекта і інфармаваць пра гэта грамадскасць.
Кантакты: Аляксандр Станкевіч, прадстаўнік праекта ў Беларусі ад Кансорцыуму краін ЕС.
+375 44 555 14 13, alexandr.stankevich@euwipluseast.eu
Спасылка ў інтэрнэце: www.euwipluseast.eu