“Павестка-50” Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі

Пра праект:

Тэрміны: 01.01.2016 – 28.06.2019

Бюджэт: агульны − 408,159,95 €, унёсак ЕС − 387,751,95 €

Арганізацыя-выканаўца: Офіс па правах людзей з інваліднасцю

Геаграфія: Лепель, Столін, Валожын, Шчучын, Бабруйск, Стоўбцы

Апісанне

24 верасня 2015 года Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі ААН пра правы людзей з інваліднасцю, а праз год — ратыфікавала гэты дакумент. Канвенцыя прадугледжвае забеспячэнне правоў і асноўных свабод людзей з інваліднасцю і прызнанне іх паўнапраўнымі членамі грамадства. Дадзены праект накіраваны на прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Канвенцыі, а таксама ўвядзенне адпаведных зменаў у беларускую правапрымяняльную практыку.    

Мэты і задачы: сфарміраваць для шасці пілотных тэрыторый (Лепель, Столін, Валожын, Шчучын, Бабруйск, Стоўбцы) мясцовыя павесткі — стратэгічныя дакументы, што дазваляюць людзям зразумець сутнасць і важнасць Канвенцыі пра правы людзей з інваліднасцю. Актыўна ўцягваць у гэты працэс мясцовых жыхароў. Аб’яднаць людзей з розных рэгіёнаў для абмену досведам і ўзаемападтрымкі і такім чынам садзейнічаць распрацоўцы нацыянальнай палітыкі ў галіне інваліднасці.

Прамежкавыя вынікі: праведзена даследаванне “Патэнцыял і магчымасці ўвядзення механізмаў лакальнага планавання ў беларускіх рэгіёнах для забеспячэня павагі, заахвочвання і паўнаты рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю”. Па выніках гэтага даследавання абраныя пілотныя тэрыторыі для рэалізацыі праекта.

Распрацаваны дапаможнік “22 крокі”, які дазваляе выкарыстоўваць пазітыўны досвед Польшчы па забеспячэнні роўных магчымасцей для людзей з інваліднасцю ў беларускіх умовах.

У кожным з шасці пілотных гарадоў былі арганізаваны круглыя сталы, семінары і сесіі па стратэгічным планаванні, на якіх абмяркоўваліся пытанні распрацоўкі стратэгічных павестак з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў — мясцовых уладаў і прадстаўнікоў грамадства, у тым ліку людзей з інваліднасцю.

Удзельнікі праекта наведалі з адукацыйным візітам Польшчу, дзе пазнаёміліся з працай грамадскіх структур і дзяржарганізацый у сферы інваліднасці.

Па выніках конкурсу міні-грантаў з агульным бюджэтам 35 тысяч еўра былі абраны грамадскія арганізацыі, якія ажыццяўляюць 7 міні-праектаў па розных тэмах (барацьба са стыгмай і дыскрымінацыяй людзей з інваліднасцю, іх працаўладкаванне, адвакатаванне і пад.). Гэтыя арганізацыі ў партнёрстве з дзяржорганамі будуць працаваць над рэалізацыяй прынцыпаў Канвенцыі на месцах. 

У кастрычніку 2018 года ўдзельнікі праекта наведалі з навучальным візітам Данію, дзе пазнаёміліся з працай дацкай сацыяльнай сістэмы ў кантэксце Канвенцыі пра правы людзей з інваліднасцю.

У снежні мінулага года Стоўбцы, Столін і Шчучын падпісалі мясцовыя павесткі. Яшчэ два гарады — Валожын і Бабруйск — плануюць зрабіць гэта ў пачатку 2019 года. 

Кантакты: Lene Petersen +4521274623, lene.petersen@post.tele.dk

Дакументы: Справаздача па выніках даследавання (на рускай мове)

22 крокі забеспячэння роўных магчымасцяў для людзей з інваліднасцю ў мясцовых супольнасцях да стратэгіі

Спасылка ў інтэрнэце: www.disright.org раздзел “Кампаніі”