Развіццё паслуг у сферы кіравання адкідамі Пухавіцкага раёна

Пра праект:

Тэрміны: 01.01.2016 – 31.12.2018

Бюджэт: 391 732 €, унёсак ЕС – 352 558 €

Арганізацыя-выканаўца: Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапраект «Партнёрства»”

Геаграфія: Пухавіцкі раён Мінскай вобласці

Апісанне

Штогод у Пухавіцкім раёне з 30 000 тон цвёрдых камунальных адкідаў перапрацоўваецца толькі каля 5%. Асноўная частка смецця адпраўляецца на палігон для пахавання, забруджваючы навакольнае асяроддзе. Праект не толькі палепшыць экалогію раёна, але і стане добрым прыкладам для іншых рэгіёнаў Беларусі ў сферы кіравання адкідамі.

Мэты і задачы: Мэта праекта – павысіць якасць паслуг у сферы кіравання адкідамі ў сельскай мясцовасці. Для гэтага неабходна стварыць сістэму збору электрычнага і электроннага абсталявання, ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі, зацікавіць мясцовае насельніцтва сучаснымі метадамі збору смецця.

Прамежкавыя вынікі: Стварэнне сістэмы збору адходаў электроннага і электрычнага абсталявання пачалося з падрабязнага вывучэння сітуацыі: як хутка назапашваецца такое смецце і які яго склад. На аснове атрыманых дадзеных была распрацавана стратэгія інтэграванага кіравання адходамі электроннага і электрычнага абсталявання для Пухавіцкага раёна.

Пры падтрымцы праекта створана пляцоўка для збору электронных і электрычных адходаў ад насельніцтва. Закуплены мікрааўтобус, які выязджае па заяўках і забірае ў жыхароў старую бытавую тэхніку. У грамадскіх месцах усталявана 54 кантэйнеры для збору адпрацаваных элементаў сілкавання. Гэта – толькі частка мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі.

Праект дапамог актывізаваць работу па ліквідацыі стыхійных звалак і прадухіленні іх утварэння. Пры падтрымцы Еўрапейскага саюза быў набыты бульдозер і створаныя пляцоўкі для кампаставання зялёных адходаў ва ўстановах адукацыі раёна.

Каб прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да праблемы правільнага абыходжання з адходамі і матываваць іх да актыўных дзеянняў, праведзена шырокая інфармацыйная праца.

Кантакты: Аліна Бушмовіч, дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Экапраект «Партнёрства»”

+375 17 336 01 90, +375 29 310 05 80, ab@ecopartnerstvo.by 

Спасылка ў інтэрнэце: http://www.pukhovichi.minsk-region.by/ru/mezdunarodnoe-sotrudnichestvo.html?start=10

Дакументы: 

Плакат пра батарэйкі

Плакат пра кампаставанне

Дзіцячая кніжка “Цікавае падарожжа. Казка пра тое, як старыя рэчы знайшлі новы дом”