Укараненне святлодыёднага вулічнага асвятлення ў Бярозаўскім раёне з выкарыстаннем аўтаматызацыі і сістэмы кантролю
Пра праект:
Тэрміны: 01.09.2018 – 01.10.2020
Бюджэт: 775 044 €, уклад ЕС – 620 000 €
Арганізацыя-выканаўца: Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт, ГУПП «Бярозаўскае ЖКГ»
Геаграфія: Бяроза, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь
Бюджэт: 775 044 €, уклад ЕС – 620 000 €
Арганізацыя-выканаўца: Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт, ГУПП «Бярозаўскае ЖКГ»
Геаграфія: Бяроза, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь
Апісанне
У сістэме гарадскога асвятлення ў горадзе Бяроза схаваны значныя магчымасці для скарачэння спажывання энергіі. Састарэлыя газаразрадныя лямпы, якія выкарыстоўваюцца цяпер, спажываюць шмат электрычнай энергіі, што павялічвае расход бюджэтных сродкаў.Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта – паскорыць рэалізацыю плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці Бярозаўскага раёна па скарачэнні выкідаў СО2 на 20% да 2020 года, прынятага Бярозаўскім раённым саветам дэпутатаў у адпаведнасці з ініцыятывай «Пагадненне мэраў».
Прамежкавыя вынікі: Праведзены конкурс на энергааўдыт вулічнага асвятлення, на падставе якога распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя для правядзення неабходных прац.
У другой палове 2019 года запланавана правесці замену састарэлых свяцільнікаў на энергаэфектыўныя LED-лямпы.Выкарыстанне святлодыёдных лямпаў і ўкараненне сістэмы аўтаматызацыі гарадскога асвятлення скароціць спажыванне электраэнергіі на 982,8 Мвт⋅г, што дазволіць паменшыць выдаткі мясцовага бюджэту на 235 тыс. рублёў штогод, а таксама скароціць выкіды СО2 на 801,96 тоны ў параўнанні з 2010 годам.
Замена састарэлых свяцільнікаў палепшыць якасць асвятлення гарадскіх вуліц, паколькі святлодыёдныя лямпы характарызуюцца вялікім каэфіцыентам пераўтварэння энергіі ў святло і лепшай колераперадачай у параўнанні з газаразраднымі.
Паляпшэнне ўзроўню асвятлення гарадскіх вуліц таксама будзе садзейнічаць зніжэнню імавернасці дарожна-транспартных здарэнняў.
Кантакты: Дзмітрый Слуцкі, менеджар праекта
+375297055590, slutskiid@mail.ru.
Спасылкі:
http://brz.bujkh.by/index.php/ru/proekty/com-dep
https://1reg.by/2019/05/28/kak-v-bereze-uchatsya-zhit-luchshe-za-schet-energoeffektivnosti/