Валанцёрскія ініцыятывы грамадзянскага насельніцтва ў аддаленых рэгіёнах Беларусі

Пра праект:

Тэрміны: 18.12.2012 – 17.11.2016

Бюджэт: 393 333 €, унёсак ЕС – 294 750 €

Арганізацыя-выканаўца: Дацкае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа

Геаграфія: Брэсцкая, Віцебская і Магілёўская вобласці

Апісанне

Дзяржаўныя арганізацыі, закліканыя клапаціцца аб старых, інвалідах, сіротах і іншых уразлівых групах насельніцтва, часцяком адчуваюць недахоп кадраў. Асабліва востра праблема стаіць у аддаленых рэгіёнах Беларусі. На дапамогу прыходзяць валанцёры грамадскіх арганізацый – добраахвотнікі, якія свядома і бескарысліва працуюць дзеля іншых.

Мэты і задачы: Сумеснымі намаганнямі мясцовых органаў улады і грамадскіх арганізацый пашырыць кола добраахвотных памочнікаў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Асноўныя кірункі дзейнасці: навучанне валанцёраў, дапамога тым, хто жыве ў нястачы, інфармацыйная праца з мясцовым насельніцтвам.

Прамежкавыя вынікі: Сістэма пошуку і ўключэння добраахвотнікаў уключае правядзенне форумаў і сустрэч, прасоўванне лепшых практык, арганізацыю летніх лагераў. За 22 месяцы ўдзельнікамі праекта сталі больш за 4.000 чалавек.

Больш за 2.000 валанцёраў з малых гарадоў і аддаленых рэгіёнаў узялі ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі міні-ініцыятыў. Яны накіраваныя на прафілактыку віруса імунадэфіцыту чалавека, прасоўванне здаровага ладу жыцця, догляд за пажылымі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, дапамога дзецям-сіротам і дзецям-інвалідам.

Пераможцам 120 найлепшых ініцыятыў вылучаецца сума эквівалентная 400 €.

2.345 чалавек прайшлі курс валанцёрскага менеджменту (пошук і ўцягненне добраахвотнікаў), атрымалі навыкі догляду за людзьмі і аказання першай дапамогі, веды па прафілактыцы ВІЧ і туберкулёзу.

Пад апекай валанцёраў апынуліся больш за 13.000 чалавек – адзінокія і пажылыя, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, дзеці з хранічнымі захворваннямі, а таксама члены іх сем’яў.

Кантакты: Юлія Відунова, нацыянальны каардынатар праекта

+ 375 29 730 95 40, +375 44 775 72 36, vidunova@gmail.com, vidunova@redcross.by

Спасылка ў інтэрнэце: http://redcross.by/volonterskie-initsiativy-grazhdanskogo-naseleniya-v-otdalennyh-regionah-belarusi/

 Дакументы: 

attach.png Партнёры праекта