Пастаўка абсталявання для электраэнергіі, атрыманай экалагічна чыстым метадам, і комплекснага кіравання адкідамі з мэтай падтрымкі рэгіянальнага развіцця ў Беларусі
Пра праект:
Тэрміны: 09.07.2015 – 28.07.2016
Бюджэт: 5 049 572.65 €
Арганізацыя-выканаўца: Міжнародны кансорцыум на чале з кампаніяй ECORYS Nederland BV (Нідэрланды)
Геаграфія: Бароўка, Брэст, Калінкавічы, Хоцімск, Маладзечна, Навагрудак, Рэчыца, Слаўгарад
Апісанне
Укараненне перадавых “зялёных” тэхналогій дапамагае беларускай эканоміцы не толькі знізіць выдаткі на энергарэсурсы, але і захаваць навакольнае асяроддзе. Гэта асабліва важна для малых і сярэдніх гарадоў, дзе магчымасцей для развіцця значна менш, чым у прамысловых цэнтрах.
Мэты і задачы праекта: Спрыяць вытворчасці электраэнергіі, атрыманай экалагічна чыстым метадам пры дапамозе мясцовых аднаўляльных рэсурсаў; стымуляваць рацыянальнае выкарыстанне вады; палепшыць кіраванне адкідамі на рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Рашэнне гэтых задач патрабуе закупкі і ўвядзення ў эксплуатацыю сучаснага абсталявання.
Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта ажыццяўляюцца пастаўкі спецыялізаванага абсталявання – кантэйнераў для раздзельнага збору смецця, спецыялізаваных смеццявозаў, канвеерных ліній для сартавання і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адкідаў. У Навагрудку, Хоцімску і Калінкавічах вядуцца работы па арганізацыі раздзельнага збору смецця і яго перапрацоўцы. Сучасная лінія сартавання і перапрацоўкі адкідаў будзе запушчана на Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе.
Плануецца пастаўка абсталявання для вытворчасці паліўных брыкетаў з біямасы, паліўных помпаў і сонечных калектараў, сучаснага кацельнага абсталявання, а таксама ўстаноўкі для ачысткі сцёкавых вод і каналізацыі.
Кантакты: Пітэр Корсбі, каардынатар паставак
+375 29 330 85 75, peterkorsby@hotmail.com
Сайт праекта: http://www.regdev.by/ru/node/104
Дакументы: