Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі

Пра праект:

Тэрміны: 23.12.2015 – 22.12.2018

Бюджэт: 471 136.78 €, унёсак ЕС – 447 579,94 €

Арганізацыя-выканаўца: Грамадская дабрачынная арганізацыя “Беларускі дзіцячы хоспіс”

Партнёр: Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm

Геаграфія: Вялікабрытанія, Беларусь (Мінск, Гомель, Гродна)

Апісанне

Упершыню ў Белаусі ў рамках праекта ствараецца юрыдычная служба, якая будзе дапамагаць сем’ям з дзецьмі, якія маюць цяжкія формы інваліднасці, абараняць свае інтарэсы. Кваліфікаваны юрыст, напрыклад, дапаможа сям’і дзіця-калясачніка вырашыць пытанне з усталяваннем пандуса да пад’езда.

Мэты і задачы: Абараніць правы дзяцей з сур’ёзнымі парушэннямі здароўя і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама членаў іх сем’яў.

Чаканыя вынікі: Увосень 2016 года будзе канчаткова сфармаваная юрыдычная служба, якая прапаноўвае даступную прававую падтрымку сем’ям, якія маюць дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці. На дадзены момант у яе штабе працуюць юрыст і два сацыяльныя работнікі, неўзабаве да іх далучацца рэгіянальныя каардынатары.

У пілотных рэгіёнах (Мінская, Гомельская і Гродзенская вобласці) вызначаныя сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі невылечнымі захворваннямі. Супрацоўнікі праекта будуць дапамагаць такім сем’ям з улікам іх патрэб. Гэта дапаможа палепшыць якасць жыцця 300 невылечна хворых дзяцей і іх сем’яў.

У рамках праекта ўжо дзейнічае гарачая тэлефонная лінія: +375 17 503 57 23. Будзе таксама створаны анлайн-форум для бацькоў.

130 спецыялістаў сферы аховы здароўя, праваабаронцы, бацькі і грамадскія актывісты змогуць палепшыць свае навыкі па аказанні паліятыўнай дапамогі і абароне правоў дзяцей, удзельнічаючы ў навучальных праграмах у Беларусі і Вялікабрытаніі.

Праект забяспечыць узаемадзеянне і каардынацыю ўсіх зацікаўленых бакоў – прадстаўнікоў Беларускага дзіцячага хоспіса, мясцовых і нацыянальных органаў улады, прадстаўнікоў СМІ.

Кантакты: Павел Бурыкін, кіраўнік праекта, лекар-педыятр Беларускага дзіцячага хоспіса

+375 17 505 27 45; +375 29 662 07 54; burikinpavel@gmail.com

Таццяна Буйноўская, менеджар праектаў / дырэктар HealthProm,

+44 (0)20 7272 7356; +44 (0)20 8617 9893; tanya@healthprom.org

Спасылкі ў інтэрнэце: www.hospice.by; www.healthprom.org