Валожын без бар’ераў: Пашырэнне магчымасцей для аказання сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю ў Валожынскім раёне
Пра праект:
Тэрміны: 01.10.2015 – 31.05.2020
Бюджэт: 1 111 000 €, унёсак ЕC – 999 990 € (90%)
Арганізацыя-выканаўца: Валожынскі раённы выканаўчы камітэт (галоўны партнёр у праекце), грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства інвалідаў”, Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”
Геаграфія: Валожын і Валожынскі раён, Мінская вобласць
Апісанне
Дзякуючы праекту Валожын стане стартавай пляцоўкай для развіцця турызму без бар’ераў. У горадзе з’явяцца першы ў Беларусі турыстычны цэнтр і хостэл для людзей з інваліднасцю, а ў Налібоцкай пушчы – спецыяльна абсталяваная сцежка.
Мэты і задачы: Агульнымі намаганнямі раённага выканаўчага камітэта, грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў турыстычнага сектара спрыяюць сацыяльнай інтэграцыі людзей з інваліднасцю і зрабіць турыстычныя паслугі даступнымі для ўсіх.
Прамежкавыя вынікі: У снежні 2015 года ў Валожыне адбылася прэзентацыя праекта, якую наведалі гаспадары аграсядзібаў Валожынскага раёна і прадстаўнікі турбізнесу Беларусі, зацікаўленыя ў развіцці турызму для людзей з інваліднасцю. У лютым прайшоў трэнінг для валанцёраў, якія на прыкладзе Валожына вучыліся вызначаць узровень даступнасці гарадскога асяроддзя для людзей з інваліднасцю. Атрыманы досвед удзельнікі мерапрыемства − гаспадары аграсядзіб, прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый, журналісты − разам з экспертамі з Беларускага таварыства інвалідаў выкарыстоўвалі пры ацэнцы на даступнасць для людзей з інваліднасцю 279 аб'ектаў інфраструктуры, уключаючы ўваходы ў будынкі, пандусы, вестыбюлі, санвузлы, пад'язныя шляхі, паркоўкі і г.д. у 66 установах і 14 аграсядзібах у Валожыне і Валожынскім раёне. Па выніках маніторынгу да 30 грамадскіх аб'ектаў, якія прадстаўляюць сацыяльныя і рэкрэацыйнай паслугі, будуць адаптаваныя для патрэб людзей з інваліднасцю. Ужо 19 аб'ектаў абсталявалі пандусамі, поручнямі, тактыльнай пліткай і адмысловымі стаянкамі.
Першая стартап-школа прайшла ў Валожыне восенню 2017 года. Ідэі ўдзельнікаў былі накіраваныя на ўцягванне людзей з інваліднасцю. У снежні тройка фіналістаў школы прэзентавала свае дасягненні прадстаўнікам СМІ.
Плануецца, што турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр для людзей з інваліднасцю з хостэлам і канферэнц-залай, а таксама абсталяваная экалагічная сцежка ў Налібоцкай пушчы адкрыюцца вясной-летам 2018 года. Адначасова з адкрыццём турцэнтра пройдзе Фестываль сацыяльнай інтэграцыі, які збярэ каля 1000 гасцей. Праграму фестывалю падрыхтуюць 60 удзельнікаў інклюзіўнага лагера для людзей з інваліднасцю і без.
Кантакты:
Ірына Іванова (фонд “Інтэракцыя”), менеджар праекта,
+375 17 334 24 76, +375 25 983 29 59, ivanova@eu-belarus.net
Анастасія Рыжанкова (фонд “Інтэракцыя”), камунікацыйны менеджар праекта,
+375 29 383 59 83, ryzhankova@eu-belarus.net.
Спасылкі ў інтэрнэце:
http://eu-belarus.net/ru/projects/14
http://eu-belarus.net/ru/news/134
http://eu-belarus.net/ru/news/140http://eu-belarus.net/ru/news/169