Стварэнне эфектыўнай сістэмы культурных і інфармацыйных паслуг для сельскіх жыхароў “Свет інфармацыі, культуры і творчасці – для ўсіх”

Пра праект:

Тэрміны: 01.06.2013 – 31.05.2016

Бюджэт: 287 359 €, унёсак ЕС – 250 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рагачоўскага райвыканкама

Геаграфія: сельскія тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

Апісанне

Больш за 6 700 чалавек у Рагачоўскім раёне жывуць у 119 малых аддаленых населеных пунктах, дзе няма ўстаноў культуры. Праект не толькі дазволіў ім атрымліваць свежую інфармацыю, стаць удзельнікамі культурных падзей, але і дапамог раскрыць таленты.

Мэты і задачы: Павысіць якасць інфармацыйных і культурных паслуг для жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак.

Прамежкавыя вынікі: Людзі атрымалі магчымасць наведваць тэатры, музеі, выставы ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Магілёве і іншых гарадах. Для дзяцей арганізуюцца паездкі ў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Ціхінічах, Жлобінскі аквапарк, Гомельскі цырк і Мінскі дэльфінарый.

На базе 19-мясцовага мікрааўтобуса, абсталяванага аўдыё-, відэаапаратурай і незалежнай крыніцай электрасілкавання, арганізаваны перасоўны аўтаклуб. Такі фармат дазваляе праводзіць у аддаленых населеных пунктах пад адкрытым небам да 10–12 мерапрыемстваў (канцэртаў, сустрэч, свят) на тыдзень.

Захаваць і развіць культурныя традыцыі арганізатарам дапамаглі 40 мясцовых ініцыятыў. Сельскія жыхары, работнікі клубаў, музеяў, бібліятэк, школ прапанавалі свае ідэі для паляпшэння культурнага жыцця. Напрыклад, актывісты вёскі Лучын правялі раённы конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпевак, дапамаглі са спартыўным інвентаром і касцюмамі дзіцячаму аматарскаму аб’яднанню “Неделька”. Выданне кнігі “100 гiсторый з жыцця лучынцаў” Соф’і Кусянковай стала адным з важных крокаў да захавання мясцовай гісторыка-краязнаўчай спадчыны. У вёсцы Збароў адкрыты экамузей “Таямніцы гаючых раслін”, у пасёлку Ільіч – выстава “Драўляныя карункi”, у вёсцы Курганне ўлетку 2016 года пачне працаваць музей пісьменніка-земляка ХIХ стагоддзя Уладзіміра Людвігавіча Кігна-Дзядлова. Новыя экспазіцыі дапамогуць Рагачоўскаму раёну стаць больш прывабным для турыстаў.

У выніку колькасць культурных мерапрыемстваў для сельскага насельніцтва аддаленых і малых вёсках Рагачоўскага раёна вырасла ў чатыры разы. Сёння ўжо самі жыхары выступаюць ініцыятарамі і арганізатарамі культурных падзей.

Кантакты:

Ірына Седлер, кіраўнік праекта

+ 375 2339 4 21 40, +375 29 512 83 75, rogachov2016@mail.ru

Дакументы:

attach.png Гісторыя тапанімікі вёскі Лучын

attach.png Кніга праекта

attach.png Лучын - гісторыя ў камянях

eu-(1)-26.jpg