Паляпшэнне прыгранічных медыцынскіх паслуг у сардэчна-сасудзiстых захворваннях і інтэнсіўнай медыцынскай тэрапіі ў рэгіёнах Беластока і Мінскай вобласці
Пра праект:
Нумар праекта: PLBU.03.01.00-20-0268/17-00
Тэрміны: 01.01.2020 – 01.01.2022
Бюджэт: 2 059 636,02 еўра, унёсак ЕС – 1 853 672,42 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Мінская абласная клінічная бальніца
Партнёры: Аўтаномная грамадская арганізацыя аховы здароўя “Ваяводская паліклінічная бальніца імя Е. Снядэцкага ў Беластоку” (Рэспубліка Польшча)
Геаграфія: Мінская вобласць (Беларусь); Беласток, Падлшяскае ваяводства (Польшча)
Тэрміны: 01.01.2020 – 01.01.2022
Бюджэт: 2 059 636,02 еўра, унёсак ЕС – 1 853 672,42 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Мінская абласная клінічная бальніца
Партнёры: Аўтаномная грамадская арганізацыя аховы здароўя “Ваяводская паліклінічная бальніца імя Е. Снядэцкага ў Беластоку” (Рэспубліка Польшча)
Геаграфія: Мінская вобласць (Беларусь); Беласток, Падлшяскае ваяводства (Польшча)
Апісанне
Абмен перадавым досведам паміж бальніцамі і выкарыстанне новага спецыялізаванага медыцынскага абсталявання даюць магчымасць палепшыць медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Гэта, у сваю чаргу, спрыяльна адбіваецца на якасці і ўзроўні жыцця людзей.Мэты і задачы: Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца падтрымка развіцця сістэм грамадскай аховы здароўя ў Падлшяскім ваяводстве (Польшча) і Мінскай вобласці (Беларусь). Праект прадугледжвае сумесную працу медыцынскіх работнікаў дзвюх краін па ўдасканаленні доступу да сістэмы аховы здароўя пры дыягностыцы і лячэнні сардэчна-сасудзiстых захворванняў і інтэнсіўнай медыцынскай дапамогі пасля аперацый.
Сярод задач праекта — набыццё спецыялізаванага медыцынскага абсталявання, укараненне новых стандартаў медыцынскага абслугоўвання ў абедзвюх бальніцах (гібрыдныя аперацыі, хуткая дыягностыка з выкарыстаннем КТ, паляпшэнне догляду).
Чаканыя вынікі: Праект будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва паміж дзвюма бальніцамі, што прынясе карысць як лекарам, так і жыхарам двух рэгіёнаў.
У 2020 годзе запланавана набыццё спецыялізаванага медыцынскага абсталявання для аснашчэння гібрыднай аперацыйнай — ангіяграфічнага комплексу, які дазволіць праводзіць абследаванні і аперацыі паводле цалкам новых стандартаў якасці і бяспекі.
Акрамя таго, з выкарыстаннем новых тэхналагічных рашэнняў у бальніцах будзе ўведзена новае або палепшанае медыцынскае лячэнне (напрыклад, неінвазіўныя агляды сасудаў або пасляаперацыйная інтэнсіўная тэрапія).
Кантакты: Вольга Вярбіцкая, каардынатар праекта, +375 29 132 17 50, e-mail: olgaiosifovna@yandex.by
Спасылкі: https://minsk-okb.by/main/osrazdel/transgranichnoe-sotrudnichestvo.html