Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі
Пра праект:
Тэрміны: 01.04.2017 – 31.03.2021
Бюджэт: 667 111,40 еўра, унёсак ЕС – 500 000 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа
Партнёры: Дацкі Чырвоны Крыж (Данія)
Геаграфія: Барысаўскі раён, Смалявіцкі раён, Капыльскі раён, Мінскі раён, Маладзечанскі раён, Мядзельскі раён, Пухавіцкі раён, Салігорскі раён (Мінская вобласць); Бераставіцкі раён, Ваўкавыскі раён, Гродзенскі раён, Зэльвенскі раён, Лідскі раён, Астравецкі раён, Смаргонскі раён, Шчучынскі раён (Гродзенская вобласць)
Бюджэт: 667 111,40 еўра, унёсак ЕС – 500 000 еўра
Арганізацыя-выканаўца: Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа
Партнёры: Дацкі Чырвоны Крыж (Данія)
Геаграфія: Барысаўскі раён, Смалявіцкі раён, Капыльскі раён, Мінскі раён, Маладзечанскі раён, Мядзельскі раён, Пухавіцкі раён, Салігорскі раён (Мінская вобласць); Бераставіцкі раён, Ваўкавыскі раён, Гродзенскі раён, Зэльвенскі раён, Лідскі раён, Астравецкі раён, Смаргонскі раён, Шчучынскі раён (Гродзенская вобласць)
Апісанне
Аказанне дапамогі і падтрымкі людзям, асабліва з уразлівых груп, з’яўляецца адной з найважнейшых функцый у рабоце мясцовых уладаў. Уцягванне ў гэты працэс мясцовай супольнасці дапамагае вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць, і рэагаваць на запыты людзей найбольш хутка і эфектыўна.Мэты і задачы: Галоўная мэта — развіццё супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі органамі ўлады праз сумеснае навучанне, абмен досведам і гуманітарную дыпламатыю для вырашэння найбольш вострых праблем уразлівых груп насельніцтва. Гэта дапаможа стварыць спрыяльнае асяроддзе для ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працэсе прыняцця рашэнняў.
Сярод задач праекта — паляпшэнне доступу ўразлівых груп да сацыяльных паслуг і павышэнне дасведчанасці ў грамадстве аб іх патрэбах.
Прамежкавыя вынікі: Пры рэалізацыі праекта былі створаны адзін нацыянальны, два абласныя і 16 раённых каардынацыйных саветаў. У іх склад увайшлі прадстаўнікі органаў мясцовай улады і грамадскіх арганізацый, партнёры праекта і валанцёры. Арганізаваныя таксама валанцёрскія саветы.
Распрацаваны шэраг дапаможнікаў, у тым ліку па псіхасацыяльнай падтрымцы, па гуманітарнай дыпламатыі, дапаможнік для валанцёра.
Рэалізаваная 41 мясцовая валанцёрская ініцыятыва ў мэтавых раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей. У красавіку 2020 года пачалася рэалізацыя яшчэ 18 валанцёрскіх ініцыятыў.
Адбыліся 50 візітаў па абмене досведам работы на абласным і раённым узроўні. Акрамя таго, праведзена больш за 300 навучальных мерапрыемстваў (трэнінгі па ацэнцы патрэб і патэнцыялу, трэнінгі па лідарстве, па напісанні ініцыятыў і мабілізацыі рэсурсаў, уступныя курсы для валанцёраў, трэнінгі па валанцёрскі менеджменце і іншыя).
У трох навучальных паездках у краіны ЕС (Літва і Польшча) узяў удзел 21 прадстаўнік органаў мясцовай улады і грамадскіх арганізацый.
У рамках праекта таксама былі арганізаваныя тры моладзевыя форумы для 130 валанцёраў і два летнікі для ўразлівых сацыяльных груп (у іх узяла ўдзел 41 сям’я, або 105 чалавек), а таксама конкурсы на званне «Найлепшы валанцёр», «Найлепшы сацыяльны партнёр» і «Найлепшае асвятленне ў СМІ».
Напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра 4 лістапада 2019 года прайшоў фестываль #ЯВолонтер, у якім узялі ўдзел больш за 200 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі партнёраў праекта, грамадскіх арганізацый і органаў улады.
Распрацавана і выраблена друкаваная прадукцыя: «Дапаможнік па псіхасацыяльнай падтрымцы», «Дапаможнік для валанцёра», «Каталог гульняў», «Дапаможнік па гуманітарнай дыпламатыі», «Буклет аб праекце».
Кантакты: Алеся Патапчык, менеджар праекта, +375 29 525 10 34, +375 17 327 14 17, e-mail: patapchyk@redcross.by
Спасылкі:
www.redcross.by
https://redcross.by/volontery-so-vsej-strany-sobralis-vmeste-na-natsionalnoj-shkole-molodezhnogo-lid...