Падтрымка Рэспублікі Беларусь у вырашэнні праблем нерэгулярнай міграцыі і абароны правоў чалавека ўразлівых груп мігрантаў

Пра праект:

Тэрміны: 1.11.2013 – 31.10.2016

Бюджэт: 2 146 474,1 €, унёсак ЕС 1 717 179 €

Арганізацыя-выканаўца: Праграма развіцця ААН

Партнёры: Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН), Міжнародны цэнтр па развіцці міграцыйнай палітыкі (МЦРМП), няўрадавыя арганізацыі (НУА)

Геаграфія: Рэспубліка Беларусь (Мінск, Смаргонь, Брэст, Гродна, Пінск, Гомель, Полацк, Ліда)

Апісанне

Беларусь – транзітная краіна, яе геаграфічнае становішча зручнае для міграцыі. За апошнія некалькі гадоў транзітны паток нелегальных мігрантаў і асоб, якія шукаюць прытулку, павялічыўся ў два разы. Дзяржаўныя, няўрадавыя і міжнародныя арганізацыі аб’ядналі намаганні для вырашэння гэтай праблемы.

Мэты і задачы: Праект вырашае тры асноўныя задачы:

1. Удасканаленне сістэмы набору, тэставання і прафілявання кандыдатаў для працы ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК), далейшае іх навучанне на аснове еўрапейскіх падыходаў. Паляпшэнне тэхнічнага абсталявання Вучэбнага цэнтра “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” (г. Смаргонь).

2. Умацаванне арганізацыйнага і тэхнічнага патэнцыялу Службы псіхалагічнай падтрымкі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

3. Укараненне новых падыходаў для прадухілення гандлю людзьмі, сексуальнага і гендарнага гвалту ў дачыненні да мігрантаў, распрацоўка механізмаў прававой і сацыяльнай дапамогі ахвярам з удзелам няўрадавых арганізацый.

Вынікі: Для вырашэння першай задачы на тэрыторыі Вучэбнага цэнтра пагранічнай службы праведзеная рэканструкцыя трохпавярховага будынка, на базе якога створаныя навучальныя класы і інтэрнат для афіцэраў-памежнікаў. У лістападзе 2014 года адбыўся адукацыйны візіт удзельнікаў праекта ў Славенію для азнаямлення з крытэрыямі адбору персаналу, сістэмы тэставання фізічнага і псіхалагічнага стану кандыдатаў, адукацыйных праграм і кар’ернай сістэмы ў пагранічных службах краін Еўрапейскага саюза. У чэрвені і снежні 2014 года, а таксама ў маі 2016-га праведзеныя тры трэнінгі для афіцэраў па пытаннях сучаснай методыкі і практыкі навучання.

У рамках рэалізацыі другой задачы праекта служба псіхалагічнай падтрымкі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта атрымала новае абсталяванне, матэрыялы і праграмнае забеспячэнне. У маі і лістападзе 2015 года для персаналу службы праведзеныя два трэнінгі.

Для вырашэння трэцяй задачы ў супрацоўніцтве з грамадскімі арганізацыямі-партнёрамі ствараюцца механізмы аказання прававой і сацыяльнай дапамогі пацярпелым. Сацыяльныя работнікі і афіцэры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта атрымліваюць прафесійныя веды на трэнінгах і інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемствах. У маі 2015 года адбыўся адукацыйны візіт у Іспанію для прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый: яны вывучалі еўрапейскі досвед вызначэння ўразлівых груп мігрантаў, аказання дапамогі, прадухілення і рэагавання на выпадкі гандлю людзьмі, сексуальнага і гендарнага гвалту, а таксама супрацоўніцтва дзяржаўных і грамадскіх структур у гэтай сферы.

У навучальных мерапрыемствах праекта ўзялі ўдзел больш за 300 афіцэраў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Дадаткова МАМ Мінск правяла інфармацыйна-асветніцкую кампанію, накіраваную на прафілактыку сэксуальнага і гендэрнага гвалту сярод нерэгулярных мігрантаў, уключаючы ахвяраў гандлю людзьмі. У межах інфакампаніі быў створаны сацыяльны ролік для нацыянальных тэлеканалаў, а таксама шэрак паліграфічных інфармацыйных матэрыялаў і серыя відэа-паведамленняў "Тэматычны слоўнік мігранта", дзе вядомыя беларускія выканаўцы, прадстаўнікі моднай індустрыі і спарцмены расказваюць пра праблемы бяспечнай міграцыі, сучаснага рабства і гандлю людзьмі, а таксама пра абавязковыя прэвентыўныя меры, неабходныя пры выездзе за мяжу.

Тэматычны слоўнік мігранта (на рускай мове):

Асобнай увагі ў якасці фінальнага выніка праекта заслугоўваюць стандартныя аперацыйныя працэдуры (САПы). Яны былі зацверджаныя у якасці ўнутранага дакумента ДПК. Распрацаваныя САПы заснаваныя на міжнародных нормах і дзейным беларускім заканадаўстве, базуюцца на агульнапрызнаных прынцыпах працы з ахвярамі гвалту і з'яўляюцца своеасаблівым спадарожнікам, які падтрымлівае супрацоўнікаў памежнай службы ў працэсе ідэнтыфікацыі і эфектаўнага перанакіраваня ахвяраў гандлю людзьмі, сэксуальнага і гендэрнага гвалту ў апдаведнасці з міжнароднымі прынцыпамі павагі да правоў чалавека.

Кантакты:

Аляксандр Аніфер, менеджар праекта

+375 17 219 37 86, +375 29 109 92 98, alexandr.anifer@undp.org

Спасылка ў інтэрнэце:

http://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/operations/projects/democratic_governance/migration.h...