Спрыянне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем колькасці нерэгулярных мігрантаў
Пра праект:
Бюджэт: 7 000 000,00 €
Арганізацыя-выканаўца: Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Рэспубліцы Беларусь
Геаграфія: Рэспубліка Беларусь
Апісанне
Нерэгулярная міграцыя з’яўляецца праблемай для большасці дзяржаў, у тым ліку і для Беларусі ‒ транзітнай краіны па шляху на Захад. Кантроль міграцыйных патокаў і кіраванне імі павышае ўзровень бяспекі як на знешняй мяжы Беларусі з ЕС, так і ў рэгіёне ў цэлым.Мэты і задачы:
Асноўная мэта праекта ‒ падтрымаць Беларусь у распрацоўцы і рэалізацыі палітыкі і стратэгій у дачыненні да нерэгулярнай міграцыі і прадстаўлення прытулку, каб наблізіць іх да еўрапейскіх і міжнародных стандартаў.
Рэалізацыя праекта будзе спрыяць захаванню правоў чалавека і асноўных свабод у галіне нерэгулярнай міграцыі ў Беларусі, збліжэнню беларускай нарматыўнай базы з адпаведнымі нормамі ЕС і спрашчэнні аператыўнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.
Прамежкавыя вынікі:
Падпісаны пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў сферы садзейнічання добраахвотнаму вяртанню замежных грамадзян у краіны іх грамадзянскай прыналежнасці. Рэалізуецца праграма па добраахвотнаму вяртанню нелегальных мігрантаў на радзіму і іх інтэграцыі. Заснавана і рэалізуецца Праграма садзейнічання добраахвотнаму вяртанню і рэінтэграцыі (СДВР), якая прапануе добраахвотнае, бяспечнае і дастойнае вяртанне на радзіму. З моманту запуску праекта 635 мігрантаў атрымалі дапамогу ад праграмы СДВР і бяспечна вярнуліся на радзіму; пры гэтым у канцы 2021 года - пачатку 2022 года колькасць спраў значна павысілася.
Для павышэння інфармаванасці аб праграме СДВР праводзіцца інфармацыйная кампанія сярод патэнцыйных атрымальнікаў дапамогі і шырокай грамадскасці.
Для інфармавання мігрантаў аб працэдурах атрымання прыстанішча і магчымасці добраахвотнага вяртання і рэінтэграцыі праводзяцца маніторынгавыя візіты ў цэнтры ўтрымання мігрантаў.
Прызнаючы ролю СМІ ў фармаванні ўспрымання мігрантаў, быў праведзены семінар для журналістаў, закліканы ўмацаваць іх патэнцыял у асвятленні тэм, звязаных з міграцыяй.
У рамках праекту была прааналізаваная існуючая інфраструктура прыёму мігрантаў. Для азнаямлення з перадавым вопытам краін з аналагічнымі абставінамі была арганізавана вучэбная паездка ў Літву, Латвію, Эстонію і Фінляндыю па пытаннях сучаснай інфраструктуры размяшчэння мігрантаў.
У кантэксце пандэміі COVID-19 быў запушчаны механізм перанакіравання паміж грамадскімі арганізацыямі і МАМ для аказання дапамогі затрымаўшымся мігрантам перад ад'ездам. Праведзена інфармацыйная кампанія, накіраваная на папулярызацыю магчымасці СДВР для мігрантаў, якія апынуліся ў цяжкім становішчы з-за пандэміі COVID-19.
Кантакты:Махым Аразмухамедава, Кіраўніца місіі, Прадстаўніцтва МАМ у Рэспубліцы Беларусь
Ганна Калічава, Cпецыяліст па сувязях з грамадскасцю, Прадстаўніцтва МАМ у Рэспубліцы Беларусь, hkalichava@iom.int, +375 29 568 44 94
Дадаткова:
Гласарый праекта
Відэа аб нацыянальным механізме перанакіравання