Агародніцкая сетка па эксперыментаванні, абмене і распаўсюджанні інфармацыі (ExNet)
Пра праект:
Тэрміны: 01.11.2013 – 31.10.2016
Бюджэт: 335 231 €, унёсак ЕС – 300 000 €
Арганізацыя-выканаўца: Мясцовы фонд “Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна”
Геаграфія: Столінскі раён (Брэсцкая вобласць)
Апісанне
Столінскі раён – свайго роду эксперыментальны агародніцкі цэнтр Беларусі, дзе тэстуюцца і ўкараняюцца новыя элементы тэхналогій і агароднінныя культуры. Займаючыся агародніцтвам, сельскія жыхары самастойна забяспечваюць сябе, сваіх родных і блізкіх працай.
Мэты і задачы: Атрыманне досведу і выпрацоўка навуковых рэкамендацый для агароднікаў за кошт эксперыментальных ініцыятыў, укаранення сучасных тэхналогій, вырошчвання новых для Столінскага раёна відаў гародніны.
Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта ExNet аказваецца практычная падтрымка ініцыятывам вяскоўцаў і ствараюцца ўмовы для абмену досведам. Праца накіраваная на стварэнне сеткі агароднікаў Століншчыны для назапашвання інфармацыі і абмену досведам.
На працягу 24 месяцаў рэалізацыі праекта Столінскі цэнтр сельскага развіцця ў партнёрстве з Асацыяцыяй FERT (Францыя) аб’яднаў больш за 180 агароднікаў для абмену і распаўсюджання інфармацыі аб найлепшых практыках у гэтай сферы.
Эксперыменты па тэставанні тэхналогій і вырошчванні новых для раёна відаў гародніны накіраваныя на атрыманне практычнага досведу і выпрацоўку актуальных і навукова-абгрунтаваных рэкамендацый для агароднікаў. Для гэтага да ўдзелу ў праекце запрашаюцца спецыялісты навукова-даследчых інстытутаў. У 2015 годзе было рэалізавана 14 эксперыментаў у 54 гаспадарках, больш за 200 агароднікаў тэставалі новыя гібрыды агароднінных культур. Напрыклад, пасевы белай гарчыцы выкарыстоўваліся для зніжэння пашкоджання капусты кілой, а з грыбковымі хваробамі агурка змагаліся пры дапамозе біялагічнай абароны.
Эксперыментальна-дэманстрацыйная дзейнасць на участках агароднікаў – адзін з самых запатрабаваных кірункаў дзейнасці Столінскага цэнтра сельскага развіцця. Яна дазваляе вырашаць актуальныя для агароднікаў праблемы і ўкараняць станоўчы досвед.
Азнаямленча-навучальныя паездкі, арганізаваныя ў рамках праекта, даюць магчымасць беларускім агароднікам вывучыць досвед калег з суседніх краін. Спецыялісты Столінскага цэнтра сельскага развіцця і агароднікі ўзялі ўдзел у 10 семінарах па агародніцтве ў Беларусі. Пры падтрымцы праекту выдаюцца інфармацыйныя матэрыялы для вяскоўцаў, якія актыўна займаюцца аграбізнесам. Павышэнню ўзроўню прафесійных ведаў агароднікаў спрыяюць “Дні поля” – семінары ў палявых умовах, падчас якіх агароднікі могуць падзяліцца вынікамі сваёй працы, атрымаць парады ад калег.
Кантакты:
Віктар Велясніцкі, дырэктар мясцовага фонду “Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна”
+375 16556 29 39, rdc_stolin@tut.by
Спасылка ў інтэрнэце: http://www.rdc-stolin.by/
Дакументы:
Вызначэнне канцэнтрацыі вуглякіслага газу і яго ўплыву на вырошчванне агурка ў шклярніцы
Выкарыстанне амінакіслотных угнаенняў на агурку
Выкарыстанне амінакіслотных угнаенняў на напусце
Выкарыстанне амінакіслотных угнаенняў на тамаце
Выкарыстанне амінакіслотных угнаенняў пры вырошчванні бульбы
Выкарыстанне біялагічнай абароны ад кляшча на агурку
Выкарыстанне выпарніка серы пры вырошчванні агурка ў шклярніцах
Выкарыстанне мікробна-арганічнай дабаўкі Біярост на агурку
Выкарыстанне пакупнога глебагрунту для вырошчвання расады
Параўнанне вынікаў вырошчвання бульбы без пратручвальнікаў і з пратручвальнікамі
Тэставанне гібрыдаў ранняй капусты
Інфабюлетэнь "Сельская Століншчына", выпуск №12, май 2014
Інфабюлетэнь "Сельская Століншчына", выпуск №13, жнівень-кастрычнік 2014