Падтрымка эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Пра праект:

Тэрміны: 02.11.2017 – 31.12.2020

Бюджэт: 3 000 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (Сусветны банк)

Геаграфія: Рэспубліка Беларусь

Апісанне

Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта – павышэнне кампетэнцый у галіне распрацоўкі і правядзення інстытуцыйных і структурных змяненняў, якія спрыяюць росту эканомікі ў сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым перыядах за кошт больш эфектыўнага размеркавання рэсурсаў.

Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца па пяці кампанентах з унікальным падыходам да кожнага з іх. Кожны кампанент змяшчае падкампаненты аналітычнай працы і тэхнічнай дапамогі, накіраваныя на распрацоўку палітыкі, умацаванне патэнцыялу і падтрымку рэалізацыі рэформаў.

Асноўныя кампаненты праекта: 1) фіскальная палітыка / кіраванне дзяржаўнымі фінансамі; 2) стабільнасць / развіццё фінансавай сістэмы; 3) эфектыўнасць і падсправаздачнасць прадпрыемстваў, асабліва ў сектары дзяржаўных прадпрыемстваў; 4) абарона сацыяльна слабых хатніх гаспадарак; 5) рынкі і рынкавыя інстытуты.

Прамежкавыя вынікі: Да цяперашняга часу Сусветны банк правёў працу па большасці ўключаных у праект кампанентаў, надаючы асаблівую ўвагу тым галінам, якія выклікалі найбольшую цікавасць ва ўрада Беларусі. Каманды Сусветнага банка, якія працуюць над праектам, ажыццявілі 16 місій у Беларусь, арганізавалі або спрыялі правядзенню 11 семінараў і правялі больш за 90 сустрэч з беларускімі калегамі.

Завершаныя два кірункі дзейнасці: 1) Сусветны банк аказаў падтрымку мясцовай НДА ў правядзенні Агляду празрыстасці бюджэту, вынікі якога былі прадстаўленыя грамадскасці на канферэнцыі ў снежні 2018 года; 2) каманда Групы Сусветнага банка правяла юрыдычны агляд канкурэнтнай палітыкі і антыманапольнага рэгулявання ў Беларусі і прадставіла выніковую справаздачу беларускім калегам.

Кантакты:

Карліс Смітс, старшы эканаміст Сусветнага банка + 1 202-458-7045, ksmits@worldbank.org

Аліса Акуціна, аперацыйны аналітык Сусветнага банка, +375 17 3591960, aakutsina@worldbank.org

Марына Сідарэнка, эканаміст Сусветнага банка, +375 17 3591958, msidarenka@worldbank.org

Кірыл Гайдук, эканаміст Сусветнага банка, +375 17 3591955, khaiduk@worldbank.org

Спасылкі:

http://www.worldbank.org/en/country/belarus

https://www.facebook.com/WorldBankBelarus/