Сумесная праграма ЕС і Рэспублікі Беларусь у падтрымку развіцця прыватнага сектара

Пра праект:

Тэрміны: 07.12.2018 – 30.06.2021

Бюджэт: 4 800 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (Сусветны банк)

Геаграфія: Рэспубліка Беларусь

Апісанне

Мэты і задачы: Мэтай праекта з’яўляецца ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Беларусі і паскарэнне росту прыватнага сектара ў краіне. Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням падтрымкі мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (ММСП) праз стымуляванне інвестыцый і ўкараненне механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП).

Прамежкавыя вынікі: Чакаецца ўмацаванне патэнцыялу розных дзяржаўных устаноў у такіх галінах, як павышэнне канкурэнтаздольнасці прыватнага бізнесу, у тым ліку малых і сярэдніх прадпрыемстваў, стварэнне больш прывабнага інвестыцыйнага клімату для прыцягнення і ўтрымання большага аб’ёму прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) у краіну і стварэнне механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства .

Кантакты: Людміла Познанская, старшы спецыяліст па праектах, 810-7-499-921-2018, lpoznanskaya@worldbank.org

Спасылкі:

http://www.worldbank.org/en/country/belarus

https://www.facebook.com/WorldBankBelarus/