Развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва

Пра праект:

Тэрміны: 01.02.2016 − 31.07.2019

Бюджэт: 798.919,20 €

Арганізацыя-выканаўца: ОДБ Брусель (Бельгія), TNU Network University (Нідэрланды) і Беларускае маладзёжнае аб’яднанне “Новыя твары”

Геаграфія: Беларусь

Апісанне

Сацыяльнае прадпрымальніцтва змагаецца з сацыяльнымі і экалагічным выклікамі з дапамогай устойлівых бізнес-мадэляў, часта прыцягваючы саміх прадстаўнікоў уразлівых груп у работу прадпрыемстваў. Большую частку прыбытку сацыяльныя прадпрымальнікі рэінвестуюць у рашэнне праблем сваіх супольнасцей або аддаюць на дабрачыннасць. Іх галоўная мэта – максімізаваць сацыяльны эфект: палепшыць жыццё максімальнай колькасці людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы, вырашыць праблему голаду, недастатковага доступу да адукацыі і аховы здароўя, паменшыць нагрузку на навакольнае асяроддзе.

Праект накіраваны на развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Яго ўдзельнікі маюць унікальную магчымасць атрымаць якасную міжнародную адукацыю ў сферы сацыяльна арыентаванага бізнесу.

Мэты і задачы: Стварыць пакет рускамоўных праграм па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву з выкарыстаннем інавацыйнага міжнароднага досведу, а таксама досведу прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія сталі паспяховымі прадпрымальнікамі ў краінах Еўрасаюза, Усходняга партнёрства, Расіі і ЗША.

Вынікі: Улічваючы свой міжнародны досвед, партнёры праекта распрацавалі, пратэставалі і палепшылі праграму навучання для сацыяльных прадпрымальнікаў Biz4all (Бізнес для ўсіх). Праграма складаецца з 27 навучальных модуляў змешанага анлайн і афлайн навучання і дапамагае ўдзельнікам прайсці шлях ад стварэння прадукту або паслугі да рэгістрацыі свайго бізнесу і першых продажаў.

166 чалавек (44 каманды) паспяхова скончылі курс па сацыяльным прадпрымальніцтве, і амаль палова з іх сёння працягваюць развіваць свой сацыяльны бізнес. Яны вырашаюць праблемы інклюзіі людзей з інваліднасцю, скарачэння выкідаў CO2, захавання традыцый, інтэграцыі дзяцей з аўтызмам, рэабілітацыі людзей з псіхічнымі парушэннямі і жанчын, якія апынуліся ў складаных сітуацыях, маніторынг здароўя пажылых людзей, развіццё аграэкатурызму, спрыянне актыўнаму даўгалеццю.

У дні летніх вакацый 2016 і 2017 гг. больш за 60 дзяўчат і хлопцаў ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з усёй Беларусі вучыліся быць прадпрымальнікамі ў школе «SEI Youth. Мой першы бізнес», атрымалі ментарскую падтрымку і велізарны зарад для будучых здзяйсненняў, пасябравалі паміж сабой, а некаторыя нават паспелі пачаць свой бізнес.

Дзякуючы праекту тэма сацыяльнага прадпрымальніцтва стала актыўна абмяркоўвацца ў краіне і прыцягнула шырокае кола гульцоў. У супрацоўніцтве з партнёрамі ў Беларусі ў Мінску тройчы прайшоў Форум сацыяльнага бізнесу, прыцягваючы экспертаў і практыкаў з Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Нідэрландаў, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны, а таксама вядучых беларускіх экспертаў і сацыяльных наватараў, прадстаўнікоў міністэрстваў і бізнесу. У студзені 2019 г. выйшаў дакументальны фільм пра сацыяльных прадпрымальнікаў Беларусі, а ўсяго за час праекта было праведзена больш за 100 семінараў, міт-апаў, майстар-класаў, рабочых сустрэч і трэнінгаў з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў.

Кантакты: Алёна Ліс, каардынатар праекта (ОДБ Брусель)

+32474254750, +375293529468, alyona@odb-office.eu

Спасылка ў інтэрнэце: https://by.odb-office.eu/ekspertyza_/sacyjalnaje-pradprymalnictva