Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара
Пра праект:
Тэрміны: красавік 2017 – люты 2020
Бюджэт: агульны бюджэт – 551 034 € і 39 350 $, унёсак ЕС − 526 503 €
Арганізацыя-выканаўца: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапраект «Партнёрства»”
Геаграфія: Мядзельскі, Смаргонскі, Пастаўскі, Астравецкі раёны
Апісанне
Віцебская і Гродзенская вобласць Беларусі з’яўляюцца ўнікальнымі тэрыторыямі ў сілу сваёй блізкасці да межаў ЕС і аддаленасці ад буйных прамысловых цэнтраў, аднак у апошнія гады колькасць рабочых месцаў тут, як і па ўсё краіне, скарачаецца. Прыватны бізнес у сельскай мясцовасці гэтых абласцей мог бы стаць крыніцай стварэння працоўных месцаў, але цяпер у ім занята менш за 3% жыхароў. Праект накіраваны на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне за кошт развіцця мясцовага прадпрымальніцтва.
Мэты і задачы: Спрыяць устойліваму эканамічнаму развіццю сельскіх тэрыторый паўночна-заходняй часткі Беларусі, якія мяжуюць з краінамі ЕС. Аказаць мясцовым прадпрымальнікам экспертную і фінансавую падтрымку для стварэння сацыяльна і экалагічна арыентаваных ініцыятыў.
Вынікі праекта: У вёсцы Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці адкрыўся інкубатар сельскага прадпрымальніцтва. Тут мясцовыя прадпрымальнікі могуць атрымаць кансультацыі па пытаннях адкрыцця і вядзення бізнесу, юрыдычныя паслугі, інфармацыйную падтрымку.
З чэрвеня 2017 да красавіка 2018 года на базе інкубатара працавала Школа сельскага бізнесу, дзе ахвочыя адкрыць сваю справу вывучалі асновы бізнес-планавання. Навучанне прайшлі 60 маладых прадпрымальнікаў з Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў. Скончыўшы школу, яны прадстаўлялі свае бізнес-планы на Стартап Уікэндах. 25 удзельнікаў, прызнаныя найлепшымі, атрымалі гранты ў памеры ад 2 да 10 тысяч еўра. Агульны бюджэт фінансавай падтрымкі склаў 182 тысячы еўра.
На верасень 2019 года большая частка прадпрымальнікаў ужо паспяхова запусціла бізнэс. Сярод іх – вытворчасць драўляных цацак і вокнаў, майстэрні па рамонце адзення і абутку, СТА, вырошчванне арганічнай грэчкі і клубніц.
Для знаёмства з працай бізнес-інкубатара і распаўсюджвання паспяховага вопыту яго рэзідэнтаў быў запушчаны сайт і праведзены 2 прэс-тура.
У ходзе праекта таксама былі прааналізаваныя фактары, якія перашкаджаюць развіццю сельскага бізнесу. На аснове гэтага аналізу плануецца падрыхтаваць рэкамендацыі для дзяржаўных органаў і прадпрымальнікаў.
Кантакты: Наталля Андрэенка, менеджар праекта
+375 17 336 01 90, na@ecopartnerstvo.by
Спасылка ў інтэрнэце: www.ecopartnerstvo.by