Жанчыны ў бізнесе

Пра праект:

Тэрміны: 2015−2017

Арганізацыя-выканаўца: Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР)

Дадзеная Праграма фінансуецца Еўрапейскім Саюзам, Швецыяй і Фондам падтрымкі краін з пераходнай эканомікай на ранняй стадыі развіцця.

Геаграфія: Краіны Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).

Апісанне

Жаночае прадпрымальніцтва, як любы малы бізнес, грае важную ролю ў эканоміцы дзяржавы. У той жа час кампаніі, узначаленыя жанчынамі, часта сутыкаюцца з праблемай доступу да фінансавання і ноў-хаў. Праект аказвае падтрымку малым і сярэднім прадпрыемствам са штатам да 250 супрацоўнікаў і гадавым абаротам менш за 50 млн еўра. Абавязковая ўмова − кіраваць кампаніяй павінна жанчына.

Мэты і задачы: Прыцягваючы жанчын у прыватны бізнес, развіваючы ў іх прадпрымальніцкія навыкі, спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў і развіццю эканомікі ў цэлым.

Прамежкавыя вынікі: Донары Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) супрацоўнічаюць з мясцовымі банкамі, якія папануюць мэтавае фінансаванне кампаніям, узначаленым жанчынамі. ЕБРР таксама кампенсуе частку выдаткаў на кансультацыйную падтрымку такіх прадпрыемстваў.

У рамках праекта кампанія “Гофрабум” (вытворчасць папяровай прадукцыі), якой кіруе жанчына, атрымала дапамогу ў галіне маркетынгу і ў распрацоўцы карпаратыўнага сайта. У выніку прадукцыйнасць працы тут вырасла на 127%, а кліенцкая база павялічылася на 39%.

Пасля завяршэння кансалтынгавага праекта кампанія звярнулася з заяўкай на фінансаванне ў банк-партнёр ЕБРР і атрымала крэдыт на развіццё бізнесу.

Важнай часткай праекта з’яўляецца настаўніцтва. Трэнінгі і іншыя навучальныя мерапрыемствы дапамагаюць жанчынам-кіраўнікам развіваць свае прадпрымальніцкія навыкі і ствараць новыя платформы для зносін.

Кантакты:

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця

вуліца Мяснікова, 70, офіс 522,

5 паверх, 220030 Мінск, Беларусь

Тэл.: +375 (17) 308 3930

Факс: +375 (17) 200 2192

knowhowbelarus@ebrd.com

www.ebrd.com/knowhow

Дакументы:

Буклет Кансультацыі для малога бізнесу (на рускай мове): http://www.ebrd.com/documents/sbs/sbs-belarus-client-leaflet-rus.pdf

Форма заяўкі для ўдзелу ў Праграме Кансультацыі для малога бізнесу ў Беларусі (на рускай мове): http://www.ebrd.com/documents/sbs/sbs-belarus-application-form-rus.pdf

Спасылкі у інтэрнэце: www.ebrdwomeninbusiness.com

www.facebook.com/ebrdbasbelarus