БЯСПЕКА. Права жыць без гвалту

Пра праект:

Тэрміны: 01.05.2016 – 30.04.2018

Бюджэт: 244 251.28 €, унёсак ЕС – 170 975.9 €

Арганізацыя-выканаўца: Міжнародная грамадская арганізацыя “SOS-Дзіцячыя вёскі”

Геаграфія: Мінскі раён (в. Бараўляны і ваколіцы), Пухавіцкі раён, Чэрвенскі раён

Апісанне

Жанчыны і дзеці, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, не заўсёды могуць своечасова атрымаць абарону і падтрымку. У Беларусі пакуль не хапае прытулкаў, дзе яны могуць схавацца, і кваліфікаваных спецыялістаў, да якіх яны могуць звярнуцца па дапамогу. Неабходна таксама шырокая інфармацыйна-асветніцкая праца з насельніцтвам па пытаннях хатняга гвалту і мірнага ўрэгулявання канфліктных сітуацый у сям’і.

Мэты і задачы: Абараніць правы жанчын і дзяцей на бяспечнае сямейнае акружэнне, прадаставіць пацярпелым ад хатняга гвалту якасную прафесійную дапамогу. Спрыяць гэтаму будзе стварэнне двух прытулкаў для часовага размяшчэння ахвяр хатняга гвалту, а таксама інфармацыйна-асветніцкія паслугі для жанчын і дзяцей з групы рызыкі. Спецыялісты дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, якія працуюць з дадзенай катэгорыяй насельніцтва, пройдуць спецыяльнае навучанне. Плануецца таксама арганізацыя інфармацыйных кампаній у СМІ.

Прамежкавыя вынікі: Падтрымку ў рамках праекта атрымалі больш за 100 жанчын з дзецьмі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Акрамя прадстаўлення прытулку ім аказана псіхалагічная і кансультацыйная дапамога. Адчынены і ўжо дзейнічае прытулак у вёсцы Бараўляны, дзе ахвяры хатняга гвалту праходзяць псіхалагічную рэабілітацыю. Для спецыялістаў — псіхолагаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сацыяльна-педагагічных цэнтраў Мінскай вобласці, прадстаўнікоў профільных грамадскіх арганізацый — быў арганізаваны шэраг семінараў па пытаннях працы з ахвярамі хатняга гвалту.

Кантакты:

Юлія Быкоўская, кіраўнік праекта

+375 17 306 45 12, +375 29 775 26 15, yuliya.bykouskaya@sos-by.org

Спасылка ў інтэрнэце: http://sos-villages.by/