“Буг аб’ядноўвае нас” – стварэнне двух трансгранічных турыстычных маршрутаў для сплаву на байдарках
Пра праект:
Тэрміны рэалізацыі: 04.07.2018 – 03.01.2022
Бюджэт: 1 414 765,86 еўра
Арганізацыі-выканаўцы: Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт (Рэспубліка Беларусь), Драгічынская гміна (Рэспубліка Польшча), Сокальская раённая рада (Украіна)
Геаграфія: Драгічынскі раён (Беларусь), гміна Драгічын (Польша), Сокальскі раён (Украіна)
Бюджэт: 1 414 765,86 еўра
Арганізацыі-выканаўцы: Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт (Рэспубліка Беларусь), Драгічынская гміна (Рэспубліка Польшча), Сокальская раённая рада (Украіна)
Геаграфія: Драгічынскі раён (Беларусь), гміна Драгічын (Польша), Сокальскі раён (Украіна)
Апісанне
У воднага шляху, які праходзіць у Брэсцкай вобласці па Дняпроўска-Бугскім канале, рэках Мухавец і Буг, ёсць вялікі турыстычны патэнцыял. Аднак актыўнаму прыцягненню турыстаў перашкаджае адсутнасць спадарожнай інфраструктуры ўздоўж воднага шляху, а таксама недахоп інфармацыі аб прыродных і іншых славутасцях на гэтым маршруце.Мэты і задачы: Дадзены праект накіраваны на прасоўванне і папулярызацыю прыроднай спадчыны ў трансгранічных рэгіёнах Беларусі, Польшчы і Украіны праз правядзенне сумесных мерапрыемстваў і рэкламнай кампаніі, а таксама паляпшэнне турыстычнай інфраструктуры ракі Буг і яе прытокаў.
У рамках праекта будуць распрацаваны турыстычныя маршруты ў трансгранічных рэгіёнах трох краін і добраўпарадкавана інфраструктура ўздоўж гэтых маршрутаў. Стварэнне новага трансгранічнага брэнда будзе спрыяць развіццю турыстычнага патэнцыялу памежжа Беларусі, Польшчы і Украіны.
Прамежкавыя вынікі: У рамках рэалізацыі праекта запланавана стварэнне вышкі для назірання за ўнікальнымі краявідамі Драгічынскага краю; стварэнне і запуск Цэнтра байдарачнага турызму, добраўпарадкаванне пляцоўкі для адпачынку турыстаў, стварэнне прычалаў, усталяванне інфармацыйных знакаў уздоўж воднага маршруту, закупка байдарак, катамарана з прычэпам, намётаў, кантэйнераў для захоўвання байдарак і турыстычнай амуніцыі.
Таксама, праектам прадугледжана стварэнне двух трансгранічных турыстычных маршрутаў для сплаву на байдарках. Першы маршрут возьме свой пачатак у Верхабужжы (Украіна) і пройдзе ўздоўж ракі Буг і яе часткі ўздоўж мяжы да гміны Вышкуў (Польшча) у водах Заходняга Буга. Другі маршрут пачнецца ў Драгічынскім раёне каля в. Белін і пройдзе па Дняпроўска-Бугскім канале і рацэ Мухавец да г. Брэста, дзе злучыцца з першым маршрутам.
Кантакты:
Наталля Янчук, каардынатар праекта, метадыст ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”
+375 29 226 92 32, yanchuk.natalya.79@mail.ru
Павел Пігас, асістэнт каардынатара, інструктар-метадыст ДСУ “Драгічынскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб”
+375 33 674-86-15, pavel.pigas@yandex.ru
Спасылкі:
Суполка ў Facebook
https://www.drogichin.by/novosti/prodolzhaetsya-realizaciya-proekta-bug-obedinyaet-nas/