Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый у Глыбоцкім раёне
Пра праект:
Тэрміны: 01.01.2019 – 31.12.2021
Бюджэт: 461 478,00 €, унёсак ЕС – 414 868,72 €
Арганізацыя-выканаўца: Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Партнёры: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў, мясцовы фонд “Цэнтр садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю латвійска-літоўска-беларускіх тэрыторый “Азёрны край”
Геаграфія: Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Бюджэт: 461 478,00 €, унёсак ЕС – 414 868,72 €
Арганізацыя-выканаўца: Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Партнёры: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў, мясцовы фонд “Цэнтр садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю латвійска-літоўска-беларускіх тэрыторый “Азёрны край”
Геаграфія: Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Апісанне
Недахоп ведаў і навыкаў у сферы прадпрымальніцтва ў мясцовых жыхароў з’яўляецца стрымліваючым фактарам для паўнавартаснага развіцця прадпрымальніцкай і дзелавой актыўнасці ў Глыбоцкім раёне. Навучанне новым навыкам і кансультаванне па далейшым развіцці малога і сярэдняга бізнесу дапаможа палепшыць бізнес-асяроддзе ў раёне.Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта ‒ стварэнне інфраструктуры для асваення новых відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, развіцця чалавечага капіталу і прасоўвання інавацыйнага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Глыбоцкім раёне.
Прамежкавыя вынікі: У кастрычніку 2019 года ў Глыбокім прайшоў форум “Прасоўванне. Падтрымка. Інавацыі”, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі рэгіянальных і мясцовых уладаў, бізнесмены, партнёрскія арганізацыі праекта. На форуме абмяркоўваліся праблемныя пытанні падтрымкі мясцовага прадпрымальніцтва і абмену досведам паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі.
У горадзе Глыбокае пачаў працаваць раённы Цэнтр прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый. Усяго за час рэалізацыі праекта навучанне ў Цэнтры пройдуць не менш за 300 чалавек, плануецца рэалізаваць не менш за 10 стартап-праектаў і стварыць 400 працоўных месцаў.
Пасля заканчэння праекта Цэнтр працягне сваю працу па аказанні юрыдычнай, кансультацыйнай і інфармацыйнай падтрымкі і прасоўванні малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку з выкарыстаннем створанай вэб-платформы. За прапанаваныя паслугі будзе спаганяцца стандартная плата, якая ўжываецца ў Беларусі, што забяспечыць фінансавую ўстойлівасць Цэнтра.
Кантакты: Салахава Юлія, +375333597591, Julia.Salakhova@mail.ru
Спасылкі: http://glubokoe-cppi.by/
Аб праекце (руская мова)
Праект у СМІ:
Газета “Віцебскія весці”
Партал г. Віцебска gorodvitebsk.by