МОСТ як пілотная экабізнес-мадэль для мясцовага і рэгіянальнага эканамічнага росту

Пра праект:

Тэрміны: 01.04.2019 – 31.03.2022

Бюджэт: 655 744,00 €, унёсак ЕС – 598 907,30 €

Арганізацыя-выканаўца: Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт

Геаграфія: Слаўгарад, Слаўгарадскі раён; Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь

Апісанне

Эканоміка Слаўгарадскага раёна заснавана на аграрнай вытворчасці, адсутнічае прамысловасць. Пры гэтым унёсак прадпрымальнікаў у эканоміку раёна складае да 5% паступленняў у бюджэт. Адна з магчымасцей для эканамічнага росту ‒ развіццё сельскага прадпрымальніцтва праз стварэнне роўных умоў доступу да адукацыі, рэсурсаў і суправаджэння бізнесу.

Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта ‒ стварэнне цэнтра сельскага развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва як механізму рэалізацыі пілотнай бізнес-мадэлі турыстычнай дзейнасці на прыкладзе экапарку «Амулет Прысожжа».

Прамежкавыя вынікі: Зацверджаны план перспектыўнага развіцця тэрыторыі заказніка «Слаўгарадскі» ў экапарку «Амулет Прысожжа». Для развіцця парку распрацоўваецца і плануецца да падпісання дамова дзяржаўна-прыватнага партнёрства з пачатковым удзелам 5 прыватных прадпрымальніцкіх структур і мясцовых уладаў.

Па выніках рэалізацыі праекта ў парку будзе створана не менш за 23 інфраструктурныя аб’екты для развіцця турызму (маршруты, кемпінгі, стаянкі, вышкі і г.д.).

У рэгіянальным інфармацыйна-адукацыйным Цэнтры сельскага развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва на тэрыторыі парку штогод не менш за 150 жыхароў Слаўгарадскага і прылеглых раёнаў будуць праходзіць навучанне для паляпшэння бізнес-навыкаў. Цэнтр плануе аказваць больш за 13 відаў паслуг па вядзенні бізнесу прадпрымальнікам, аграсядзібам, рамеснікам.

Кантакты: Сяргей Сяргеевіч Каляснёў, каардынатар праекта, +375257943523, e-mail: Kolesnewss1986@gmail.com / Kolesnewss1986@mail.ru

Аб праекце (руская мова)

Карта размяшчэння ключавых аб'ектаў на тэрыторыі парку «Амулет Прысожжа»:

Карта размещения ключевых объектов Парка Амулет-Присожья 1.jpg