Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь
Пра праект:
Тэрміны: 15.02.2014 - 31.10.2018
Бюджэт: 5,919,975 €
Арганізацыя-выканаўца: Праграма развіцця ААН
Нацыянальны партнёр: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Геаграфія: Беларусь
Апісанне
Будучыня малых гарадоў і сельскіх тэрыторый наўпрост залежыць ад працы мясцовых органаў улады і актыўнага ўдзелу насельніцтва. Вырашыўшы праблемы лакальнага развіцця, можна разлічваць на павышэнне ўзроўню жыцця па ўсёй краіне. Аснову стратэгіі праекта складае тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё (ТАР), сутнасць якога – вызначыць праблемы і патрэбы кожнага рэгіёну сумеснымі намаганнямі мясцовай улады і грамадскасці.
Мэты і задачы: Аб’яднаць намаганні і наладзіць партнёрства органаў улады і грамадзянскіх ініцыятыў для развіцця рэгіёнаў з улікам іх асаблівасцей.
Прамежкавыя вынікі: Удзельнікамі праекта з'яўляюцца некамерцыйныя арганізацыі, мясцовыя органы ўлады, прадпрыемствы, актыўныя мясцовыя лідэры і прадстаўнікі мясцовай супольнасці.
Каб дапамагчы мясцовым органам улады вырашаць пытанні планавання мясцовага развіцця і ажыццяўляць ўдзел у ім грамадзян, праект працаваў па трох асноўных напрамках: ацэнка мясцовых патрэбаў і праблем, нарошчванне патэнцыялу мясцовай супольнасці для іх вырашэння, а таксама фінансаванне мясцовых ініцыятыў.
Першапачаткова праект правёў шырокамаштабнае сацыялагічнае даследаванне «Мой раён» ва ўсіх 118 раёнах Беларусі для выяўлення праблем, з якімі сутыкаюцца мясцовыя жыхары. Вынікі апытання былі выкарыстаны ў якасці асновы для канцэпцый развіцця раёнаў Беларусі. Канцэпцыі развіцця раёнаў былі распрацаваны, каб атрымаць уяўленне аб асаблівасцях, моцных і слабых баках і патэнцыяле раёнаў.
Па ўсёй краіне былі арганізаваны трэнінгі па нарошчванні патэнцыялу ў галіне ўстойлівага мясцовага развіцця для мясцовых органаў улады, НДА, дзяржаўных устаноў і іншых зацікаўленых грамадзян для навучання мясцовых супольнасцяў працы з праблемамі раёнаў і іх рашэннем шляхам мабілізацыі мясцовага патэнцыялу, пошуку знешніх рэсурсаў і наладжвання супрацоўніцтва паміж суб'ектамі.
1-ы конкурс мясцовых ініцыятыў быў праведзены для заахвочвання актыўнага ўдзелу грамадзян ва ўстойлівым развіцці іх родных раёнаў, а таксама для вызначэння будучых пілотных тэрыторый праекта.
Па выніках 1-га Конкурсу было абрана 30 пілотных раёнаў для адаптавання тэрытарыяльна-арыентаванага падыходу да развіцця тэрыторый і правядзення Асноўнага конкурсу мясцовых ініцыятыў. У кожным з гэтых раёнаў былі створаны мясцовыя ініцыятыўныя групы для забеспячэння ўстойлівасці гэтых намаганняў. Прадстаўнікі мясцовых органаў улады, НДА, лідэры мясцовых супольнасцяў атрымалі новыя веды ў галіне стратэгічнага планавання мясцовага развіцця, кіравання ініцыятывамі і стварэння эфектыўных партнёрскіх адносін.
Сумесна яны распрацавалі пашпарты ТОР для сваіх раёнаў, каб вызначыць кропкі росту і неабходныя дзеянні ў мэтах мясцовага развіцця.
У выніку 2 223 прадстаўніка мясцовых супольнасцяў з 6 рэгіёнаў Беларусі падвысілі свой патэнцыял у галіне мясцовага развіцця. 243 мясцовыя ініцыятывы з усёй Беларусі атрымалі фінансавую падтрымку Еўрапейскага Саюза ў галіне паляпшэння сацыяльных паслуг, развіцця інфраструктуры, аховы здароўя, дадатковай адукацыі, эканамічнага развіцця, экалогіі, турызму і захавання культурнай спадчыны.
Падтрымка мясцовых ініцыятываў склала 3 355 054 еўра. Пашпарты ТОР 30 пілотных раёнаў былі ўключаныя ў дзяржаўныя стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця на рэгіянальным узроўні.
Людміла Сакалоўская, менеджер праекта
Тэл: +375 17 328 35 54, Маб: + 375 44 579 30 05
liudmila.sakalouskaya@undp.org
Дакументы:
Брашура “ТАР – як гэта працуе”
Казка для дзяцей “Прыгоды Паўлінкі, Антося і мураша Фелікса”
Зборнік кейсаў па прыстасаванню механізмаў ТАР у Рэспубліцы Беларусь
Пераможцы Асноўнага конкурсу мясцовых ініцыятыў
Iнфармацыйны дапаможнік (на рускай мове)
Відэа:
Спасылка ў інтэрнэце: http://ld-inbelarus.by/