image2 27.04.2021

Экатурызм ў раёнах, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы - новыя магчымасці для мясцовага бізнесу і зялёнага росту

Cлаўгарадскі раён - адна з найбольш пацярпелых тэрыторый Беларусі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Некаторыя тэрыторыі былі адселены. Цяпер там жывуць не больш за 70 чалавек. Але нягледзячы на гэта, раён можа пахваліцца моцным турыстычным патэнцыялам, які прыцягвае падарожнікаў і пілігрымаў.  


Прыродная “Блакітная крыніца” - месца рэлігійнага паломніцтва і знакавая турыстычная славутасць для вялікай колькасці людзей з усёй Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі. Вада тут ніколі не замярзае, заўсёды адной тэмпературы і надзвычай празрыстая з глыбокім светла-сінім адценнем. А яшчэ - гэта экалагічная жамчужына Слаўгарадскага заказніка, дзе жывуць чырвонакніжныя прадстаўнікі флоры і фауны. "Блакітная крыніца" - адна з пяці крыніцаў у Беларусі, якія маюць статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

Spring2_web.jpg

Сёння побач з крыніцай створана зручная інфраструктура, якая робіць наведванне крыніцы камфортным і прыемным для ўсіх. Тут можна не толькі набраць гаючай - на думку вернікаў - вады, але і паспрабаваць хатніх крафтавых сыроў слаўгарадскіх сыравараў і свежага мёду ад мясцовых пчаляроў, набыць сувеніры ручной работы, зробленыя мясцовымі рамеснікамі. 

Spring4_web.jpg    Spring8_web.jpg

Сёння цяжка ўявіць, што так было не заўсёды. Некалькі гадоў таму такой інфраструктуры проста не існавала, а пастаяннае павялічэнне прысутнасці людзей на "Блакітнай крыніцы" магло стаць рэальнай пагрозай знікнення крыніцы.

Spring3_web.jpg

«Першапачаткова ідэя з'явілася, каб захаваць крыніцу, таму што кожны год тут праходзіць да 100 000 чалавек», - распавядае Віталь Верабей, дырэктар мясцовага фонду развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-агра». 

Праца фонду па захаванні і развіцці тэрыторыі пачалася пяць гадоў таму пры падтрымцы ПРААН, Еўрапейскага саюза, ГЭФ. За гэты час было рэалізавана тры праекты, дзякуючы якім тэрыторыя крыніцы стала падзяляцца на зоны, што дазволіла рэгуляваць турыстычны паток, захоўваючы прыродныя скарбы і забяспечваючы камфорт для наведвальнікаў. Больш за тое, тут з'явіліся гандлёвыя рады для рамеснікаў, пчаляроў, сыравараў і аграрыяў, што стала добрым стымулам для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, стварэння новых працоўных месцаў. 

Spring6_web.jpg

Зараз на тэрыторыі “Блакітнай крыніцы” рэалізуецца экалагічная ініцыятыва * “Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі як рэсурс экалагічнай адукацыі”. Гэтая ініцыятыва значна шырэй, чым проста стварэнне і паляпшэнне інфраструктуры ў мэтах развіцця экатурызму і захавання біяразнастайнасці. Яна праводзіць навучанне супрацоўнікаў заказніка: Слаўгарадскі заказнік яшчэ зусім малады, таму важна, каб спецыялісты, якія працуюць, набывалі спецыялізаваныя веды і пераймалі лепшы вопыт у сваіх калег. Яшчэ адзін кампанент - развіццё экалагічнай адукацыі ў школах раёна. Цікава, што гэты кампанент пачынаўся з трох «зялёных» школ, а дзякуючы росту цікавасці, экалагічнай адукацыяй у раёне займаюцца ўжо пяць школаў. 

Spring5_web.jpg

“Школамі распрацаваны праграмы навучання і створаны экалагічныя класы. Экалагічнае адукацыя вельмі значная для таго, каб паказаць дзецям, што ў нас ёсць такая тэрыторыя, ёсць такі заказнік, якія ёсць жывёлы, птушкі, расліны, таму што толькі ў нас у заказніку 124 віды птушак”, - каментуе Віталь. Дарэчы, для вучняў “зялёных” школ на тэрыторыі заказніка таксама праводзяцца заняткі і мерапрыемствы па экалагічнай тэматыцы. “Прыцягненне і рэалізацыя праектаў на Чарнобыльскіх тэрыторыях – гэта сапраўды важна, таму што гэта дае старт да развіцця ва ўсіх напрамках - турызм, экалогія, сацыяльнае прадпрымальніцтва. Гэта значыць, што, дзякуючы праектам, мы намагаемся ўдыхнуць жыццё ў дадзеную тэрыторыю”, - адзначае Віталь. 

У планах у мясцовага фонду развіцця сельскіх тэрыторый “Адраджэнне-агра” і Слаўгарадскага заказніка працягваць развіццё тэрыторыі крыніцы і заказніка, прыцягваць інвестыцыі і ствараць камфортныя ўмовы для наведвальнікаў, пры гэтым пашыраючы эканамічныя магчымасці мясцовых жыхароў.

Я адчуваю, што прыношу карысць і ад гэтага я адчуваю задавальненне”, - падводзіць вынік Віталь.  

* Праект "Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні"  фінансуецца Еўрапейскім саюзам и рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. 

Блакітная Крыніца - крыніца адраджэння

Унікальны прыродны гідралагічны помнік "Блакітная Крыніца" дапамагае пацярпеламу ад Чарнобыльскай катастрофы Слаўгарадскаму раёну стаць цэнтрам экатурызму, культурнай спадчыны і экалагічнага выхавання моладзі.

Фота: Сяргей Гапон для ПРААН у Беларусі