Асаблівая ўвага на канферэнцыі надавалася фінансавым механізмам, якія могуць быць выкарыстаны гарадамі-ўдзельнікамі Пагаднення мэраў. Удзел у ініцыятыве дае магчымасць гораду прыцягваць фінансаванне міжнародных донараў, напрыклад, Еўрапейскага саюза або банка развіцця, для правядзення мерапрыемстваў па паляпшэнні энергаэфектыўнасці і адаптацыі да змены клімату.
У 2018–2019 гадах у Беларусі былі рэалізаваныя 10 мясцовых ініцыятыў праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Сярод іх распрацоўка і стварэнне дэманстрацыйнага інфармацыйных цэнтраў ў Браславе і Белаазёрску; мадэрнізацыя брэсцкіх кацельных і глыбоцкага лазневага комплексу; стварэнне велаінфраструктуры ў Кобрыне, Вілейцы і Чавусах; стварэнне сеткі зялёных зон у Чавусах. Усе ініцыятывы суправаджаюцца інфармаваннем і актыўным уцягваннем жыхароў.
Пяць беларускіх гарадоў атрымалі гранты праграмы Еўрапейскага саюза для краін Усходняга партнёрства “Пагадненне мэраў – Дэманстрацыйныя праекты”: Полацк, Браслаў, Чавусы, Ашмяны, Бяроза.
Сярод пытанняў, якія таксама абмеркаваныя на канферэнцыі, – павышэнне энергаэфектыўнасці ў шматкватэрных жылых дамах, скарачэнне выкідаў парніковых газаў у сектары абыходжання з адходамі, адаптацыі да змены клімату і зялёнай інфраструктуры ў гарадах. Быў таксама прадстаўлены інавацыйны досвед змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі на мясцовым узроўні ў Беларусі і Еўропе.
Канферэнцыя праводзіцца ў рамках праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі МГА “Экапартнёрства”, Полацкі раённы выканаўчы камітэт, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, фонд “Інтэракцыя”, праект ГЭФ/ПРААН “Зялёныя гарады”.
Раней канферэнцыя праводзілася ў Вілейцы(2017) і Іўі (2018).
Больш інфармацыі пра Пагадненне мэраў у Беларусі на сайце climate.ecopartnerstvo.by.
