Адкрыты конкурс у новы набор групы па навучанні прадпрымальніцкім навыкам. У рамках навучання будуць арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы з паспяховымі прадпрымальнікамі. Навучанне будзе ўключаць як тэарэтычны блок, так і практычныя заняткі, індывідуальную распрацоўку бізнес-ідэi з ментарам.
Навучанне праводзіцца спецыялістамі Цэнтра дзелавых камунікацый БЕЛБІЗ (горад Мінск) і накіравана на развіццё прадпрымальніцкага мыслення:
• асновы бізнес планавання,
• маркетынг і даследаванне рынку,
• фінансавы менеджмент і кіраванне прадпрыемствам.
Хто можа прайсці навучанне?
• Маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў;
• Маладыя людзі з катэгорыі дзяцей-сірот і / або з сем'яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
• Матываваныя да навучання навыкам прадпрымальніцтва і гатовыя наведваць заняткі, выконваць дамашнія заданні.
Калі будзе праходзіць навучанне?
Навучанне будзе праходзіць 2 разы на тыдзень па серадах (вячэрні час) і суботах (дзённы час) па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут культуры).
Тэрмін навучання: 3 месяцы тэарэтычнага блока + 2 месяцы на адпрацоўку практычных заданняў.
Пачатак навучання: 5 чэрвеня.
Якія перспектывы пасля паспяховага заканчэння?
• Кожны ўдзельнік да канца навучання складзе бізнес-план сваёй ідэі.
• Па заканчэнні навучання адборачнай камісіяй будзе вызначана 3-5 бізнес-ідэй, якія атрымаюць фінансавую падтрымку.
• Для забеспячэння ўстойлівасці будучых камерцыйных арганізацый для ўдзельнікаў будзе арганізавана пост-суправаджэнне экспертамі БЕЛБІЗ.
Для ўдзелу ў навучанні неабходна самастойна запоўніць анкету да 30 траўня.
Навучанне праводзіцца ў рамках ініцыятывы "Еўрапейскі Саюз для моладзі: ад працаўладкавання да ўстойлівасці ў Арменіі, Беларусі і Украіне".
