Для бяспечнай работы супрацоўнікаў і валанцёраў закуплены сродкі індывідуальнай абароны — 43 000 масак, 6 000 камбінезонаў, за 1 100 літраў антысептыку, 158 511 пар пальчатак 205 260 адзінак бахілаў і 40 304 рэспіратары, 353 медыцынскія шматразовыя касцюмы. Дзякуючы сродкам індывідуальнай абароны медсёстры медыка-сацыяльнай службы «Дапамога» могуць аказваць дапамогу цяжкахворым падапечным дома, а валанцёры — дастаўляць на дом пажылым людзям і людзям, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, прадукты харчавання, медыкаменты і іншыя прадметы першай неабходнасці. Усяго з канца сакавіка па сярэдзіну чэрвеня валанцёры выканалі 30 312 даставак і дапамаглі больш за 25 000 беларусаў.
Ва ўмовах, калі неабходна было ў самыя сціслыя тэрміны данесці да многіх людзей важную прафілактычную інфармацыю, Беларускаму Чырвонаму Крыжу дапамог камунікацыйны досвед БЕЛМЕДа. Былі распрацаваны інфармацыйныя матэрыялы і надрукаваны тыраж у 199 000 улётак з базавымі рэкамендацыямі, у тым ліку і для такой уразлівай аўдыторыі, як пажылыя. Для падтрымкі людзей, старэйшых за 60 гадоў, праведзена інтэрнэт-акцыя # МолодыеПожилым, падтрымана інфалінія «Добры тэлефон», патэлефанаваўшы на які можна атрымаць псіхасацыяльную і інфармацыйную падтрымку. Яе аказваюць 24 валанцёры, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку. З пачатку працы на «Добры тэлефон» паступіла 1 200 званкоў.
Яшчэ адным кампанентам супрацоўніцтва Беларускага Чырвонага Крыжа і праекта БЕЛМЕД стала падтрымка дзейнасці 13 каардынатараў па працы з валанцёрамі, якія ўзаемадзейнічаюць і каардынуюць дзейнасць з арганізацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні, ажыццяўляюць рэкрутынг, арганізацыю і суправаджэнне дзейнасці валанцёраў.
Партнёрства Беларускага Чырвонага Крыжа і праекта БЕЛМЕД з'яўляецца працягам шматгадовага супрацоўніцтва самай вялікай гуманітарнай арганізацыі Беларусі і Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. У цяперашні час рэалізуюцца праекты па пашырэнні магчымасцей грамадзянскай супольнасці і развіцці патэнцыялу для працаўладкавання.
Праект БЕЛМЕД фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.