image2 17.06.2021

Вялікая карысць маленькіх пчол

У лістападзе 2020 года Наталля Васько, дырэктарка прыватнай сацыяльна-экалагічнай установы «Развіццё пчалярства «АПІМІР», стала пераможніцай конкурсу ініцыятыў па развіццю прадпрымальніцтва з ініцыятывай «АпіМір»: новыя магчымасці для сельскага бізнесу». Пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках ініцыятывы EU4Business і праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Наталля плануе стварыць у Жлобінскім раёне Цэнтр дапамогі пачаткоўцам-пчалярам.

«Ідэя стварыць Цэнтр па прасоўванні пчалярства была ў мяне даўно, але не хапала бізнес-плана і фінансавання, - успамінае Наталля Васько. - У траўні 2020 гады я прыняла ўдзел у анлайн-курсе «Школа «Сацыяльны прадпрымальнік»», які праводзіў бізнес-інкубатар «Clever.by»у Жлобіне пры падтрымцы ЕС. Працуючы з прафесійнымі трэнерамі, я выбудавала выразны план, вызначыла мэты, усё пралічыла».

Бізнес-план Наталлі стаў адным з лепшых у выпуску школы. «Мая мэта - прыцягнуць як мага больш людзей у пчалярства, бо гэта высакародная, карысная і выгадная справа, выгадная для прыроды і для людзей», - распавядае Наталля.

Для папулярызацыі пчалярства сярод жыхароў у Цэнтры адкрыюць дэманстрацыйную пляцоўку, на якой будуць праводзіць экскурсіі для пачаткоўцаў-пчаляроў і арт-пікнікі. На кансультацыях можна будзе даведацца ўсё пра тое, што неабходна для пчалярства, і пра асаблівасці ўтрымання пчол.

У Цэнтры будзе працаваць пункт калектыўнага карыстання, дзе ўсталююць неабходнае абсталяванне: медагонку, воскатопку, фільтры і стол для распячатвання сотаў. А ў цэху па вытворчасці драўляных вырабаў будуць вырабляць абсталяванне для пчалярства - вуллі, рамкі, тару для прадуктаў пчалярства і іншыя спадарожныя прыналежнасці.

Пчалярству Наталля Васько навучылася ў свайго свёкра, Аляксандра Пятровіча - пчаляра з 17-ці гадовым стажам. Наталля не толькі працягнула сямейную традыцыю, але і вывела сямейны бізнес на новы сучасны ўзровень, адкрыла ў ім не толькі камерцыйны, але і сацыяльны складнік. У гэтай дзіўнай жанчыне шмат харызмы, захопленасці і любові да сваёй справы.

У далёкаідучыя планах Наталлі - стварэнне пчалінай лабараторыі, дзе будуць выводзіць пчаліныя сем'і, і будаўніцтва «апіхаткі» для аказання паслугі «сон на вуллях».

Ініцыятыва дапаможа стварыць партнёрскую сетку сярод мясцовых рамеснікаў і прадпрымальнікаў, павялічыць колькасць сельскіх жыхароў, зацікаўленых у развіцці пчалярства як бізнесу. Жыхары раёна атрымаюць магчымасць дадатковага даходу, а для некаторых - гэта шанец змяніць дзейнасць і стаць пчалярамі або вытворцамі тавараў для пчалярства. Мясцовыя жыхары і госці атрымаюць якасныя, экалагічныя і карысныя прадукты пчалярства і змогуць умацаваць сваё здароўе.

ApiMir_.jpg

Ініцыятыва робіць унёсак у вырашэнне глабальнага выкліку па захаванню і памнажэнні папуляцыі пчол, а таксама карысная для мясцовай эканомікі, паколькі многія важныя для сельскай гаспадаркі культуры маюць патрэбу ў апыленні пчоламі.

Бізнес-інкубатар «Clever.by» адчынены ў Жлобіне ў рамках рэалізацыі праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» у пачатку 2020 года ў рамках ініцыятывы EU4Business. У траўні 2020 бізнес-інкубатар пачаў навучанне жыхароў Жлобіна ў «Школе «Сацыяльны прадпрымальнік»». Гэта быў практычны курс анлайн-трэнінгаў для пачаткоўцаў-прадпрымальнікаў. Курс уключаў шырокую праграму, дзе ўдзельнікі даведаліся, што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва, дызайн-мысленне, бізнес-планаванне, пабудова брэнда і іміджу, маркетынгавая стратэгія сацыяльнага прадпрыемства і яго прасоўванне, праектная дзейнасць кампаніі, вядзенне бухгалтэрыі і аптымізацыя падаткаабкладання.

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы EU4Business і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.