image2 26.03.2019

Адкрыты прыём заявак у рамках праграмы Латвія-Літва-Беларусь

Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія–Літва–Беларусь на 2014–2020 гады ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства абвяшчае аб адкрыцці 3-га конкурсу праектных прапаноў.

Стратэгічнай мэтай Праграмы з’яўляецца ўмацаванне адносін, павелічэнне магчымасцяў і абмен досведам паміж людзьмі і арганізацыямі з Латвіі, Літвы і Беларусі шляхам ажыццяўлення сумесных дзеянняў, накіраваных на павышэнне агульнай якасці жыцця ў прыгранічных рэгіёнах.

Конкурс адкрыты па наступных тэматычных кірунках:

1.       Спрыянне сацыяльнай інтэграцыі і барацьба з беднасцю

2.       Падтрымка рацыянальнага кіравання на мясцовым і рэгіянальным узроўнях

3.       Падтрымка мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны

Падрабязную інфармацыю аб 3-ім конкурсе праектных прапаноў Вы можаце знайсці тут.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе павінны паступіць у Грамадскую ўстанову Сумесны тэхнічны сакратарыят (пр. Канстытуцыес 7, LT-09308, Вільнюс) не пазней за 30 мая 2019 года, 12:00 (час па Вільнюсе, GMT+2).

Звяртаем увагу заяўнікаў, што найбольш перспектыўнай тэматыкай для падачы заявак у рамках дадзенага конкурсу праектных прапаноў з’яўляецца Прыярытэт 2.2 «Умацаванне грамадства» ў рамках кірунку 2 «Падтрымка рацыянальнага кіравання на мясцовым і рэгіянальным узроўнях».

Для падрабязнага тлумачэння ўсіх нюансаў удзелу ў конкурсе Сумесны тэхнічны сакратарыят Праграмы Латвія–Літва–Беларусь запрашае патэнцыйных заяўнікаў на семінар у Мінску. Семінар адбудзецца 18 красавіка 2019 года у гасцініцы «Прэзідэнт-Атэль» (Мінск, вул. Кірава, 18). Працоўная мова мерапрыемства – руская.

Папярэдняя праграма семінара:

9.00–10.00 Рэгістрацыя

10.00–16.00 Семінар (прадугледжаны 1-гадзінны перапынак на абед)

16.30–17.30 Сесія, прысвечаная прыярытэту 2.2 «Умацаванне грамадства»

16.30­18.00 Кароткія індывідуальныя кансультацыі

Запрашаем зарэгістравацца на семінар, запоўніўшы электронную форму да 8 красавіка 2019 г. Пацверджанне рэгістрацыі Вы атрымаеце пасля заканчэння ўсяго перыяду рэгістрацыі. Рэгістрацыя можа быць зачынена раней за пазначаны тэрмін, калі колькасць удзельнікаў перавысіць ліміт. У мерапрыемстве могуць удзельнічаць не больш за два чалавекі з адной арганізацыі. Рэгістрацыйная форма запаўняецца на рускай мове індывідуальна для кожнага ўдзельніка.

Зарэгістравацца на семінар вы можаце ТУТ.

Калі вы зарэгістраваліся на семінар, але не зможаце ўзяць удзел у ім, просім паведаміць нам у самыя кароткія тэрміны.

Па дадатковую інфармацыю просім звяртацца да спецыяліста па інфармацыі Аддзялення СТС у Беларусі Кацярыны Кухарэнка па адрасе электроннай пошты: belarus@eni-cbc.eu / ekaterina.kuharenko@vilniusjts.eu або па тэлефонах: +375 17 200 64 65/ +375 25 949 28 64.


Еўрабюлетэнь «Трансгранічнае супрацоўніцтва»