image2 08.04.2022

Інклюзіўны фестываль «Розныя разам» прайшоў у трох рэгіёнах Беларусі (Мінск, Магілёў і Гомель)

HealthProm сумесна з беларускімі партнёрамі прынялі ўдзел у міжнароднай інфармацыйнай кампаніі #DifferentTogether (#РозныяРазам), каб расказаць пра дзейнасць праекта "Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця".

Кожная партнёрская НДА падзялілася інфармацыяй аб праекце і кампаніі на сваіх вэб-сайтах і ў сацыяльных сетках. HealthProm, як вядучы партнёр праекта правёў кансультацыі і навучанне па сувязях з грамадскасцю, планаванні, стварэнню супольнасцяў і праваабарончаму падыходу.

Правядзенне серыі афлайн мерапрыемстваў у рамках фестывалю "Розныя разам" у трох рэгіёнах Беларусі (Мінск, Магілёў і Гомель) стаў завяршальнай падзеяй інфармацыйнай кампаніі.

General photo.jpg

Фэстываль «Розныя разам» уяўляў сабой серыю актыўнасцей, прысвечаных правам дзяцей з інваліднасцю. Усе актыўнасці прайшлi ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), Гомелі і ў Круглянскім раёне (Магілёўская вобласць). У фэстывале прынялі ўдзел дзеці з інваліднасцю, неданошаныя дзец, іх сем'і і сябры, а таксама дзеці, якія жывуць у дзіцячых інтэрнатных установах, супрацоўнікі дзяржаўных сацыяльных устаноў, прадстаўнікі органаў улады і іншыя госці. Прыцягнуць увагу да праблем асаблівых дзяцей у Беларусі, павысіць дасведчанасць грамадства аб праблемах і патрэбах сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю гэта былі асноўныя мэты мерапрыемства.

21.jpg

Весела, радасна, з жартамі, гульнямі, песнямі і пачастункамі - менавіта так прайшла первая частка фестываля «Розныя разам» 19 сакавіка ў Валожынскім раёне і Гомелі. Гасцей чакала цікавая праграма на тэрыторыі, адаптаванай для людзей з інваліднасцю – у сядзібе-экамузее «Свет пчол». Сядзіба удзельнічала ў праекце па стварэнні інклюзіўнай інфраструктуры на турыстычных аб'ектах «Валожын без бар'ераў». Усе жадаючыя маглі размаляваць гліняную пчолку, паўдзельнічаць у праграме «Гуканне вясны», у экскурсіі па сядзібе і атрымаць тэматычныя падарункі. Спадабаліся гасцям і выступленне музычнага калектыва. Акрамя таго, на мерапрыемстве бацькі цяжкахворых дзяцей змаглi атрымаць прафесійныя кансультацыі юрыста хоспiса, а таксама праверыць свае веды ў сферы абароны правоў дзяцей з інваліднасцю.

У гэты ж дзень у Гомелi удзельнікі фестываля «Розныя разам» сустрэліся ў гандлёвым цэнтры «Крышталь». Для наведвальнікаў прайшла актыўнасць «Цукеркі з густам праўды»: удзельнікі акцыі не толькі спрабавалі цукеркі з цікавымі назвамі "горкая праўда", "вострая праблема", «асвяжальныя погляды», «някіслая дапамога», «выбухныя перамогі», але і атрымлівалі інфармацыю да разважання. Таксама прайшлi творчыя майстар-класы, якія падрыхтавалі і правялі для ўсіх ахвочых выхаванцы і супрацоўнікі дома-інтэрната: заняткі па вырабе свечак, шыпучай солі для ванны і па скрапбукінгу. Другім этапам фестываля стаў тэатралізаваны паказ «Жыць…», падрыхтаваны выхаванцамі і супрацоўнікамі ўстановы «Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Спектакль быў прадстаўлены на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, уваход для гледачоў быў вольны.

26 сакавіка наведвальнікі фестываля «Розныя разам» сустрэліся ў экатуркомплексе «Мікалаеўскія сажалкі» (Магілёўская вобласць, Круглянскі раён, вёска Лыскоўшчына). Тут прайшлi гулянні на сапраўдным ветразевым караблі з танцамі, конкурсамі і забавамі, смачнымі блінамі і духмянай гарбатай. Гасцей чакалi таксама майстар-клас па вырабе лялькі «Анёл», бяспройгрышная латарэя «Нашы правы», работа інфармацыйна-прававой пляцоўкі «Сонца свеціць усім аднолькава», тэматычная фотазона, знаёмства і абмен вопытам паміж бацькамі дзяцей-інвалідаў.

Для інфармацыі:

Арганізатарамі мерапрыемства выступiлi Беларускі дзіцячы хоспіс, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана», Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд».

Інфармацыйны партнёр: сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва «Ёсць справа».

Фінансавую падтрымку фестывалю таксама аказала Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску.