image2 22.05.2020

«Экаманіторынг» супраць COVID-19

Праект «Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні (Экаманіторынг)» дапамагае сваім партнёрам — школам, каледжам, іншым установам адукацыі — і гуманітарным арганізацыям супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі.

Чыстыя рукі, асабістая гігіена ‒ адна з самых важных умоў, якую трэба выконваць, каб паменшыць рызыку заражэння. На днях «Экаманіторынг» перадаў «Зялёным школам» і клубам экалагічнага маніторынгу (усяго 24 установы) 530 літраў дэзінфекавальнага сродку для рук і 126 дазатараў да іх, закупленых на сродкі Еўрапейскага саюза. Раней пілотным пляцоўкам праект перадаў 1300 літраў дэзінфектанту.

Desinfectants_1905_1.jpg

Яшчэ адзін кірунак барацьбы з COVID-19 ‒ інфармацыйны. 15 000 буклетаў і 2000 плакатаў, надрукаваных на аснове матэрыялаў, падрыхтаваных ЮНІСЕФ, былі перададзеныя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, Гродзенскаму ўніверсітэту, «Зялёным школам», клубам экалагічнага маніторынгу і 11 экалагічным ініцыятывам праекта.

97018831_2704057053216898_1245912455712866304_n.jpg

На аснове рэкамендацый СААЗ быў падрыхтаваны відэаролік пра галоўныя правілы гігіены і рэспіраторнага этыкету.



Мясцовыя экалагічныя ініцыятывы праекта таксама ўключыліся ў барацьбу з COVID-19. Былі закуплены сродкі індывідуальнай абароны на падтрымку ўстаноў адукацыі і асоб з інваліднасцю. 1200 медыцынскіх масак распаўсюджаныя сярод мясцовых партнёраў Слаўгарадскім фондам «Адраджэнне-Агра». Экалагічная ініцыятыва «УРА Гродна!» перадала сваім удзельнікам і партнёрам 500 масак. Ініцыятыва Гродзенскай абласной асацыяцыі фермераў закупіла 1000 масак, 200 медыцынскіх шапак, 100 медыцынскіх халатаў і 40 літраў антысептыку для Крэўскага сельскага выканкама і фермерскіх гаспадарак, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі.

IMG_dbc395091ccf729bf7d282407bfbd084_V.jpg

Праект таксама перадаў восем сучасных камп’ютараў клубам экалагічнага маніторынгу, якія дзейнічаюць пры школах, каледжах, іншых установах адукацыі.

20200513_091739.jpg

У першую чаргу тэхніка прызначана для збору метэададзеных на адзіную электронную платформу экалагічнага маніторынгу eco-school.by. Сайт дазваляе ў простай і нагляднай форме ажыццяўляць увод дадзеных назіранняў, супастаўляць іх з лічбамі Гідрамета.

У той жа час камп’ютары дапамогуць партнёрам, асабліва рэгіянальным, засвоіць дыстанцыйную форму навучання, запатрабаванасць якой рэзка вырасла ва ўмовах пандэміі COVID-19. Улічваючы сённяшнюю сітуацыю і актуальнасць дыстанцыйнага навучання, праект закупіў камп’ютары раней за намечаны тэрмін. У хуткім часе «Экаманіторынг» плануе набыць яшчэ 10 ноўтбукаў для экалагічных клубаў.

Desinfectants_1905_7.jpg