image2 14.05.2020

Экалагічныя ініцыятывы супраць COVID-19

Мясцовыя экалагічныя ініцыятывы падключыліся да барацьбы супраць COVID-19. На сродкі Еўрапейскага саюза закуплены сродкі індывідуальнай абароны для падтрымкі ўстаноў адукацыі і асоб з інваліднасцю.

Мясцовым фондам «Адраджэнне-Агра» было перададзена 1200 медыцынскіх масак і тры інфрачырвоныя тэрмометры тром школам Слаўгарадскага раёна, якія з’яўляюцца партнёрамі фонду.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы перадаў сваім партнёрам ‒ яслям-саду № 45 і сярэдняй школе № 12 (Гродна) ‒ 500 ахоўных масак.

IMG_20200430_154532_567.jpg

Гродзенскай абласной асацыяцыяй фермераў было закуплена і перададзена 1000 масак, 200 медыцынскіх шапак, 100 медыцынскіх халатаў і 40 літраў антысептыку партнёрам ініцыятывы: Крэўскі сельcкаму выканкаму і шэрагу фермерскіх гаспадарак.

Мастоўскім ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» ‒ 300 масак на адрас партнёра ініцыятывы ‒ ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі г. Масты», дзе навучаюцца асобы з інваліднасцю.

IMG-dbc395091ccf729bf7d282407bfbd084-V.jpg

11 экалагічных ініцыятыў рэалізуецца ў рамках праекта «Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які рэалізуецца ПРААН і фінансуецца ЕС пры падтрымцы Міністэрства прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь».