image2 27.08.2019

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» запрашае да ўдзелу ў конкурсе

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, пачаў прыём заявак на Конкурс ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва з агульным індыкатыўным бюджэтам у памеры 1,32 млн долараў ЗША.

Мэта Конкурсу – падтрымка ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі суб’ектаў мікра-, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) на тэрыторыі пілотных раёнаў Праекта.

Рэалізацыя падтрыманых ініцыятыў будзе ў далейшым спрыяць:

• Умацаванню патэнцыялу арганізацый, якія граюць ключавую ролю ў дасягненні мэтаў і вырашэнні задач мясцовага эканамічнага развіцця;

• Спрыянню асветніцкай дзейнасці і развіццю ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі некамерцыйнага сектара, мясцовымі органамі ўлады і бізнес-супольнасцю;

• Падтрымцы некамерцыйных недзяржаўных грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх накіравана на працу з насельніцтвам з нізкім узроўнем даходу, на вырашэнне экалагічных праблем, на забеспячэнне гендарнай роўнасці;

• Пошуку нестандартных падыходаў да вырашэння задач у галіне развіцця.

На Конкурс прымаюцца заяўкі па названай тэматыцы для далейшай рэалізацыі ініцыятыў на тэрыторыі 12 пілотных раёнаў краіны:

• Бярозаўскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці;
• Браслаўскі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці;
• Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці;
• Лідскі раён Гродзенскай вобласці;
• Барысаўскі і Маладзечанскі раёны Мінскай вобласці;
• Быхаўскі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці.

Тэрмін прыёму заявак на Конкурс – з 20 жніўня па 30 верасня 2019 года ўключна, да 18:00 па мінскім часе.

Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна:

1. Прайсці па спасылцы.

2. Пазнаёміцца з Палажэннем і формай заяўкі.

3. Спампаваць заяўку з дадаткамі.