image2 14.04.2020

ЕС дапамагае пажылым людзям у сельскіх раёнах Беларусі спраўляцца з сацыяльнай ізаляцыяй падчас пандэміі COVID-19

Пажылыя людзі ў сельскіх раёнах Беларусі зараз могуць заставацца на сувязі падчас успышкі COVID-19 дзякуючы новым навыкам выкарыстання лічбавых тэхналогій, якімі яны авалодалі ў рамках створанага пры падтрымцы ЕС курса.

За крыху больш за два гады больш за 80 пажылых жыхароў Гомельскай вобласці прайшлі трэнінг па лічбавай пісьменнасці ў рамках курса «Камп’ютар з самага пачатку», і цяпер гэта дапамагае ім заставацца на сувязі са сваімі сябрамі і сям’ёй анлайн.

Дадзены курс праводзіўся ў рамках фінансаванага ЕС праекта «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», рэалізаванага Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі.

Даведацца больш