Конкурс ініцыятыў “Будзь здаровы” адбудзецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Кожная ініцыятыва-пераможца атрымае да 50 000 еўра на сваё ажыццяўленне. Гэта другі конкурс ініцыятыў, накіраваных на спрыянне здароваму ладу жыцця і прафілактыку неінфекцыйных захворванняў. Першы конкурс адбыўся ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях у мінулым годзе.
На конкурс прымаюцца заяўкі ад некамерцыйных арганізацый, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, што працуюць у наступных кірунках:
- Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў і спрыянне здароваму ладу жыцця;
- Развіццё партнёрства і супрацы некамерцыйных арганізацый, органаў мясцовага кіравання (самакіравання) і мясцовых супольнасцей, а таксама дзяржаўных і камерцыйных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, для прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў і спрыяння здароваму ладу жыцця;
- Паляпшэнне прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў на ўзроўні аказання першаснай медычнай дапамогі;
- Прафілактыка траўматызму дзяцей і падлеткаў: бяспечнае асяроддзе і жыццядзейнасць.
Заяўкі прымаюцца да 12 мая 2017 г. Падрабязнасці пра конкурс і прысвечаныя яму інфармацыйныя сустрэчы будзе апублікаваная на сайце Праграмы развіцця ААН у Беларусі.
Конкурс праходзіць у межах праекта “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, спрыянне здароваму ладу і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (БЕЛМЕД). Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.



