image2 31.08.2017

Фотавыстава “Праекты у асобах” у Нясвіжы

29 жніўня на Ратушнай плошчы ў Нясвіжы адкрылася фотавыстава “Праекты ў асобах”, прысвечаная праектам, рэалізаваным у Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Сярод асноўных тэм ­– ахова прыроды, укараненне зялёных тэхналогій, падтрымка прадпрымальніцтва, дапамога падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.

Nesvizh (33).jpg

Nesvizh (37).jpg

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел Таццяна Аляксеева, каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, Міхаіл Мацэль, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама, Ірына Чыгірова, гераіня праекта “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі”  і начальнік Галоўнага ўпраўлення статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Алеся Чумакова, PR-менеджар МГА “Экапартнёрства”, Юлія Мацкевіч, аўтар фотаздымкаў, фотамастачка, а таксама прадстаўнікі праектаў Праграмы развіцця ААН – Вольга Чаброўская, кіраўнік праекта “Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі”, і Аляксандр Шаўчук, рэгіянальны каардынатар па Мінскай вобласці праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”.

Nesvizh (44).jpg

Nesvizh (32).jpg

“Выстава накіраваная якраз-такі на тое, каб паказаць увесь спектр. Паказаць, што незалежна ад таго, вялікі праект або маленькі, ён важны, таму што ён змяняе жыццё да лепшага. І за кожным праектам стаіць канкрэтны беларус, які гэта зрабіў”, – сказала Таццяна Аляксеева, каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Nesvizh (118).jpg

Nesvizh (217).jpg

Пасля цырымоніі адкрыцця госці наведалі праект “Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусі да зялёнай эканомікі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуюцца Праграмай развіцця ААН. У рамках праекта на тэрыторыі Палацава-паркавага комплексу Радзівілаў з’явіўся “зялёны” транспарт з мэтай развіцця экалагічнага турызму. Акрамя электрааўтобуса, праект абсталяваў комплекс 50 роварамі і 5 веламабілямі. Праект пакуль не мае аналагаў у Беларусі.

Nesvizh (204).jpg

Nesvizh (231).jpg

Вольга Чаброўская, кіраўнік праекта “Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі” адзначыла, што досвед, назапашаны па меры эксплуатацыі электратранспарту палацава-паркавым комплексам, таксама зможа легчы ў аснову развіцця экалагічна ўстойлівага транспарту ў Беларусі.

Nesvizh (281).jpg

Nesvizh (300).jpg

Таксама гасцям было прапанавана наведаць Палац Радзівілаў. Характэрна, што ў 2016 годзе музей-запаведнік “Нясвіж” атрымаў прыз “Еўропа Ностра” у катэгорыі “Адданая служба”. Гэты прыз прысуджаецца за выдатныя дасягненні ў еўрапейскіх краінах, якія не бяруць удзелу ў праграме Еўрасаюза “Крэатыўная Еўропа”.