Атрымаць пачастункі можна будзе з 7 да 10.30 у шасці пунктах у розных канцах горада:
- каля Стэлы “Мінск - горад-герой”;
- каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад;
- насупраць дома па адрасе пр. Пушкіна, 85;
- каля “Мінск-Арэны”;
- каля Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра (вул. Мяснікова 44);
- каля ўнівермага “Беларусь”.

Акцыя праходзіць тры разы на год: восенню, зімой і вясной. Як паказалі нядаўнія даследаванні роварнага трафіку, усё больш мінчан выбіраюць ровар не толькі для адпачынку, але і як паўнавартасны від гарадскога транспарту. Акрамя таго, шмат хто ездзіць на ім па справах у любую пару года.

Акцыя “На працу на ровары” арганізавана Мінскім роварным таварыствам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў пры ўдзеле Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства падтрымана Еўрапейскім саюзам у межах праекта “Гарадскі веларух у Беларусі”.