Падчас праекта дзве сотні школьнікаў з Пінскага і Любешоўскага раёнаў і іх настаўнікі аб’ядналіся ў грамадскія экалагічныя пасты. Яны аналізуюць ваду з мясцовых рэк і ладзяць прыборкі берагоў.

Упершыню хлопцы і дзяўчаты сустрэліся ў жніўні 2018 года на Трансгранічным водным лагеры ў беларускіх Калавуравічах. За тыдзень яны паспелі даведацца, чаму важна сачыць за станам малых рэк, праводзіць даследаванні вады, навучыцца сартыраваць і перарабляць смецце, рабіць фільтры для вады, і знялі серыю відэаролікаў пра экалогію.

Лагер працягнуўся вялікім Фестывалем малых рэк у Пінкавічах.

Восенню ў школах пачаліся тэматычныя заняткі на тэму водных рэсурсаў. Там хлопцы і дзяўчаты даведаліся больш аб тым, чаму водныя рэсурсы важныя, і вучыліся рабіць аналіз вады.
На працягу лістапада і снежня юныя водныя інспектары правялі 20 кампаній па даследаванні вады і прыбіранні берагоў у сваіх вёсках і пасёлках. А таксама экалагічныя пасты з Беларусі і Украіны ездзілі адзін да аднаго ў госці, каб ладзіць даследаванні і прыборкі разам. Яны зладзілі 23 трансгранічных кампаніі па маніторынгу і ачыстцы.
А для тых, каму цікава даследваць рэкі, распрацаваны інтэрактыўны дапаможнік па іх вывучэнні.

Таксама ў межах праекту ў вёсцы Заполле Пінскага раёна пабудавалі сетку водаправода даўжынёй 615 метраў, а ў Любешоўскім раёне з’явілася новая пляцоўка для адпачынку – каля мясцовай школы вёсцы Дзеравок.
Юныя водныя інспектары працягнуць сачыць за станам малых рэк і пасля праекту. Для Пінскага і Любешоўскага раёнаў былі распрацаваны. Планы па ўцягванні насельніцтва ў пытанні кіравання воднымі рэсурсамі. Гэта – своеасаблівыя планы дзеянняў і мерапрыемстваў для таго, укараніць сістэму грамадскіх назіранняў за станам мясцовых рэк і азёр. Акрамя таго, заказнік Сярэдняя Прыпяць з Пінскі раёну і Нацыянальны парк Прыпяць-Стохід з Любешоўскага раёну падпісалі пагадненне аб супрацы.

Глядзіце ўсе дасягненні праекта і ўражанні ўдзельнікаў у справаздачы: http://www.water_inspectors.tilda.ws
Праект “Трансгранічныя водныя інспектары” доўжыўся з чэрвеня 2018 па сакавік 2019 і сафінансаваўся Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.