Трансгранічныя водныя інспектары: на шляху да сумеснага маніторынгу і асваення водных рэсурсаў басейна ракі Прыпяць

Пра праект:

Тэрміны: чэрвень 2018 – сакавік 2019

Бюджэт: 277 800 аўра, унёсак ЕС – 250 000 еўра (89.99% ад агульнай сумы)

Арганізацыя-выканаўца: Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”

Партнёры праекта: Беларусь – Пінскі раённы выканаўчы камітэт; Украіна – Любяшоўская раённая грамадска-экалагічная арганізацыя «Свет вакол нас», Аддзел адукацыі, моладзі і спорту Любяшоўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі

Геаграфія: Пінскі раён (Беларусь), Любяшоўскі раён (Украіна)

Апісанне

Малыя рэкі — важныя крыніцы пітной вады, без іх немагчыма развіваць сельскую гаспадарку і падтрымліваць экасістэмы цэлых рэгіёнаў. Ад рэк, размешчаных у басейне Прыпяці, таксама залежыць стан Чорнага мора, у якое яна ўпадае. Праект закліканы захаваць экалогію рэгіёну і спрыяць яго развіццю.

Мэты і задачы: Стварыць трансгранічную сістэму маніторынгу стану малых рэк басейна Прыпяці. Своечасова выяўляць праблемы і аператыўна іх ліквідаваць.

Вынікі: У Пінскім (Беларусь) і Любяшоўскім (Украіна) раёнах створаны 20 грамадскіх экалагічных пастоў. Іх удзельнікі – больш за 200 чалавек – навучэнцы мясцовых школ і іх педагогі. 

● Удзельнікі і ўдзельніцы пастоў сочаць за станам малых рэк, азёр і калодзежаў у сваіх вёсках і пасёлках: знаходзяць заторы, месцы навалаў смецця і аналізуюць стан вады з дапамогай спецыяльных кампактных лабараторый. Падчас праекта яны правялі 20 лакальных і 23 трансгранічныя кампаніі па даследаванні вады ў рэках і ачыстцы берагоў. 

● У рамках праекта ў жніўні мінулага года быў арганізаваны Трансгранічны водны летнік у Пінскім раёне. На працягу шасці дзён удзельнікі і ўдзельніцы праекта пазнаёміліся адзін з адным і даведаліся пра тое, чаму важна сачыць за станам малых рэк, як сартаваць і перапрацоўваць смецце, хто жыве і што расце ля берагоў і, вядома ж, незабыўна правялі час разам! Летнік працягнуўся Фестывалем малых рэк у Пінкавічах

● Створаны сайт з інфармацыяй пра стан малых рэк. Юныя эколагі публікуюць там атрыманыя пасля даследаванняў паказчыкі забруджвання вады. 

● У аграгарадку Аснежыцы Пінскага раёна праклалі сетку водаправода, а ў вёсцы Дзеравок Любяшоўскага раёна абсталявалі рэкрэацыйную зону “Карастынка”. Іх ўрачыста адкрылі ў сакавіку 2019. 

● Распрацаваны дапаможнік па вывучэнні рэк на аснове досведу рэалізацыі дадзенага праекта і на прыкладзе Прыпяцкага Палесся. 

● Эксперты распрацавалі праекты Планаў па ўключэнні грамадскасці ў пытанні кіравання воднымі рэсурсамі басейна ракі Прыпяць асобна для Пінскага і асобна для Любяшоўскага раёнаў. Гэта – своеасаблівы план дзеянняў і мерапрыемстваў для таго, каб укараніць сістэму грамадскіх назіранняў за станам мясцовых водных рэсурсаў.

Праект рэалізоўваўся ў рамках Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.

Кантакты: Святлана Паддубная, менеджар праекта (Фонд “Інтэракцыя”): poddubnaya@eu-belarus.net, +375 17 280 13 30, +375 29 383 59 83.

Падрабязнее пра праект тут.

Суполкі праекта ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/water_inspectors
https://www.facebook.com/prypiatinspectors

Брашура “Інвестыцыі ў трансгранічную будучыню”.

Як юныя водныя інспектары зноў пабачыліся ў Купяцічах: