image2 17.04.2020

Як лічбавыя тэхналогіі дапамагаюць людзям у сельскіх раёнах засцерагчы сябе ад COVID-19 і працягваць атрымліваць якасную медыцынскую дапамогу

Падчас сезонных вірусных захворванняў значна павялічваецца загружанасць паліклінік і бальніц. Распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі яшчэ больш павялічыла нагрузку на сістэму аховы здароўя і паставіла ў небяспечнае становішча ўразлівыя групы насельніцтва, асабліва пажылых людзей.

Георгій Хлябовіч працуе галоўным урачом у Ляхавіцкай раённай паліклініцы. Пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і ў партнёрстве з ПРААН медыцынская ўстанова была камп'ютарызавана, што дазволіла персаналу наладзіць эфектыўную дыстанцыйную працу з пацыентамі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса ў краіне.

«Дзякуючы эфектыўнаму доступу да амбулаторных картак, мы дыстанцыйна кансультуем сельскіх пацыентаў, а пры неабходнасці хворых кансультуюць спецыялісты дзяржаўных устаноў аховы здароўя з Баранавіч, Брэста і Мінска. Пацыенты паліклінікі могуць атрымаць рэцэпт на пастаянна прыманыя лекі дыстанцыйна, без наведвання паліклінікі», – адзначае галоўны ўрач.

Хлебович-фото-заставка.jpg

Падчас ўспышкі каранавіруснай інфекцыі асабліва ўразлівымі становяцца пажылыя, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі. Яны маюць патрэбу ў пастаянным назіранні лекара. Аднак наведванне паліклінікі ці бальніцы нясе для іх дадатковыя рызыкі заражэння. У такой сітуацыі вельмі важна мець магчымасць пракансультавацца з лечачым урачом па тэлефоне ці выдалена атрымаць рэцэпт на неабходныя лекі.

Пераход Ляхавіцкай раённай паліклінікі на лічбавыя тэхналoгіі адбыўся яшчэ ў 2018 годзе. І сёння гэтая мадэрнізацыя прыйшлася вельмі дарэчы. Еўрапейскі саюз і ПРААН дапамаглі ўкараніць электронныя медыцынскія карты, наладзіць анлайн-камунікацыю паміж паліклінікай, раённымі амбулаторыямі і раённай бальніцай. У выніку знізілася нагрузка на медперсанал, яго праца стала больш эфектыўнай, а 25 тысяч жыхароў раёна маюць магчымасць скараціць колькасць сваіх наведванняў у паліклініку і атрымаць анлайн-доступ да многіх паслуг на працягу ўсяго некалькіх хвілін.

Ініцыятыва па дыгіталізацыі паліклінікі ў Ляхавіцкім раёне ажыццёўлена ў рамках праекта «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізаваны Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у супрацоўніцтве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у 2014-2018 гадах.